У Беларусі пачалася ўборка бульбы

Источник материала:  
02.09.2010 12:32 — Новости Экономики
Гаспадаркі Беларусі пачалі масавую ўборку бульбы.

Паводле дадзеных на 2 верасня, бульба сабраная на 4,03 тыс. га, што складае 7,9 працэнта ўборачнай плошчы. Ужо накапана 85,52 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 212,1 ц/га.

Па тэмпах уборкі лідзіруюць сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, дзе ўбрана 13,2 працэнта плана. Другое месца займае Гомельская вобласць, дзе культура выкапаная на 9,5 працэнта запланаванай плошчы, трэцяе — Брэсцкая (9,3 працэнта). У Мінскай вобласці ўбрана 7,9 працэнта, у Віцебскай — 4,1 працэнта, Гродзенскай — 2 працэнты. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў гаспадарках Віцебскага рэгіёну — 260,4 ц/га.

У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ўраджай бульбы чакаецца большы за мінулагодні. Пры гэтым плошчы для пасадак культуры засталіся на ўзроўні 2009 года. Бульбу трэба будзе сабраць у гэтым годзе на 51 тыс. га.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←От создания новых рабочих мест до импортозамещения. Такие задачи ставит правительство перед аграриями и управленцами Брестского региона.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика