У Беларусі будуць развіваць экспарт

Источник материала:  
02.09.2010 12:36 — Новости Экономики
У Беларусі будзе распрацавана нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2011–2015 гады.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1247 ад 27 жніўня 2010 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для распрацоўкі праграмы створана міжведамасная камісія на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. У камісію таксама ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінтранса, Мінгандлю, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрама і іншых міністэрстваў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, канцэрнаў, НАНБ і іншых ведамстваў.

Міністэрству замежных спраў даручана сумесна з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, навуковымі ўстановамі арганізаваць распрацоўку праекта нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011–2015 гады і да 1 снежня 2010 года падаць у Савет міністраў.

Міністэрства замежных спраў вызначана замоўцам правядзення ў 2010 годзе навуковых даследаванняў, неабходных для распрацоўкі нацыянальнай праграмы. Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←У Беларусі пачалася ўборка бульбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика