Курсы валют на 1 верасня

Источник материала:  
01.09.2010 09:32 — Новости Экономики

На 1 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 3.014 беларускіх рублёў

Еўра — 3.813,92

Расійскі рубель — 97,65

Украінская грыўна — 382,17

Кошык валют — 1.039,27

У параўнанні з аўторкам, 31 жніўня, афіцыйны курс долара вырас на 2 рублі, расійскага рубля — знізіўся на 0,58 рубля, еўра — знізіўся на 18,85 рубля, украінскай грыўны — вырас на 0,13 рубля.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,34% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1.039,27 рубля супраць 1.042,81 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,29%, да долара — на 5,27%, да расійскага рубля — на 3,16%, да еўра ўмацаваўся на 7,12%.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 31 жніўня долар купляюць па 3.010–3.028 і прадаюць па 3.030–3.040 рублёў.

На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.020–3.030 і прадаюць па 3.035–3.045 рублёў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Крупный бизнес не заинтересован в развитии деловых инкубаторов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика