Лукашэнка загаварыў пра прыватызацыю зямлі
У Беларусі магчымая прыватызацыя земляў сельскагаспадарчага прызначэньня. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 31 жніўня фэрмэрскую гаспадарку Міхаіла Шруба ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці:
«Калі мы пойдзем на прыватызацыю зямлі, можа быць, то зь яго, Міхаіла Шруба, і пачнём».
«Няхай пакуль у экспэрымэнтальным пляне. Трэба даваць зямлю таму, хто заслужыў гэта сваёй працай на ёй», — цытуе словы ЛукашэнкіКіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў буйных калгасах
«Няхай робяць на іх, што хочуць, толькі вырабляй і прадавай прадукцыю: вось табе возера, вось табе 100 га», — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што некалькі чалавек ужо выказалі такое жаданьне.
Усяго на 1 студзеня 2010 году ў Беларусі дзейнічала 2.045 фэрмэрскіх гаспадарак. З іх 258 (13%) у Гомельскай вобласьці. У сярэднім на адну фэрмэрскую гаспадарку ў краіне прыпадае 61 га зямлі. Фэрмэры ў Беларусі пераважна занятыя ў расьлінаводзтве. Удзельная вага такіх гаспадарак у вытворчасьці асноўных відаў сельгаспрадукцыі складае прыкладна 2%.
svaboda.org