Экспартаваць нафту з Венесуэлы эканамічна мэтазгодна

Источник материала:  
25.08.2010 09:28 — Новости Экономики
Беларусь падлічыла эканамічную эфектыўнасць пастаўкі нафты праз парты Украіны, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Пра гэта гаворыцца ў «Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь», якая зацверджана пастановай Савета міністраў № 1180 і разлічана на перыяд да канца 2020 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце адзначаецца, што з мэтай дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь у сакавіку 2010 года падпісаны кантракт, які прадугледжвае пастаўку 4 млн. тон венесуэльскай нафты ў год з наступным павелічэннем штогадовай пастаўкі да 10 млн. тон. Акрамя таго,

«адпрацавана магчымасць пастаўкі нафты з Азербайджана, Венесуэлы і краін Персідскага рэгіёна праз балтыйскія і чарнаморскія парты».

Беларусь падлічыла эканамічную эфектыўнасць арганізацыі пастаўкі нафты з указаных крыніц. Пры ацэнцы, у прыватнасці, улічваўся арыенціровачны кошт фрахту нафты да порта, магчымасці партоў па перавалцы нафты з танкераў у чыгуначныя цыстэрны для далейшага транспартавання на беларускія НПЗ, кошт чыгуначнай транспарціроўкі нафты, а таксама магчымасць выкарыстання трубаправоднага транспарту.

У выніку была зроблена выснова, што

«арганізацыя прыёму нафты з марскога транспарту эканамічна мэтазгодная ў партах Адэса і Паўднёвы (Украіна), Вентспілс (Латвія), Клайпеда (Літва), Талін (Эстонія)».

У стратэгіі адзначаецца, што ў цяперашні час нафта пастаўляецца ў ААТ «Мазырскі НПЗ» праз порт Адэса, які мае тэхнічную магчымасць перавалкі да 240 тыс. тон нафты ў месяц з марскога транспарту ў чыгуначныя цыстэрны.

Што тычыцца порта Паўднёвы, то ён з’яўляецца канцавым пунктам нафтаправода Адэса-Броды, які ў цяпер працуе ў рэверсным рэжыме, прапампоўваючы расійскую нафту гатунку «Юралс».

«Перспектыўны напрамак выкарыстання дадзенага порта — перавалка нафты з мора на бераг і пастаўка нафты ў Рэспубліку Беларусь па трубаправоду Адэса — Броды ў аверсным (прамым) рэжыме», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Падчас пастаўкі нафты праз порт Вентспілс існуе патэнцыйная магчымасць яе далейшай транспарціроўкі ў Беларусь чыгуначным транспартам. У стратэгіі адзначаецца, што «для арганізацыі такіх паставак патрабуецца абсталяванне наліўных эстакад тэрміналу сістэмай рэкуперацыі пары».

Як адзначаецца ў дакуменце, для ажыццяўлення дастаўкі нафты праз дадзены порт трубаправодным транспартам

«стратэгічна важна забяспечыць рэверснае выкарыстанне нафтаправода Полацк — Вентспілс.

З гэтай мэтай трэба ажыццявіць будаўніцтва помпавай станцыі ў раёне тэрміналу, а таксама дадатковую мадэрнізацыю камунікацый».

Што тычыцца арганізацыі пастаўкі нафты праз порт Клайпеда, то з гэтай мэтай плануецца мадэрнізаваць тэрмінал. «Літоўскі бок зацікаўлены ў арганізацыі транспарціроўкі праз порт Клайпеда пры ўмове доўгатэрміновых гарантый па загрузцы перавалачных магутнасцяў тэрміналу тэрмінам на пяць гадоў», — падкрэсліваецца ў стратэгіі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Беларусь плануе здабыць у Іране 9 млн. тон нафты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика