Курсы валют на 25 жніўня

Источник материала:  
25.08.2010 09:29 — Новости Экономики

На 25 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 3.013 беларускіх рублёў

Еўра — 3.801,80

Расійскі рубель — 97,96

Украінская грыўна — 381,88

Кошык валют — 1.039,15 рубля

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 8 рублёў, расійскага рубля — знізіўся на 0,23 рубля, еўра — на 12,15 рубля, украінскай грыўны — вырас на 1,02 рубля.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,10% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.039,15 рубля супраць 1.040,15 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,28%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 5,24%, да расійскага рубля на 3,49%, да еўра — умацаваўся на 7,41%.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 25 жніўня долар купляюць па 3.005–3.020 і прадаюць па 3.025–3.035 рублёў.

На астатніх сегментах наяўнага рынка долар купляюць па 3.010–3.015 і прадаюць па 3.025–3.035 рублёў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Экспартаваць нафту з Венесуэлы эканамічна мэтазгодна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика