Беларусь атрымала сродкі ад
Беларусь атрымала сродкі ад размяшчэння еўрабондаў у суме больш як $592 млн., паведаміліва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.
Як адзначылі ў Міністэрстве фінансаў, Беларусь завяршыла дэбютнае размяшчэнне еўрааблігацый на суму $600 млн. са стаўкай купона 8,75 працэнта і пагашэннем у 2015 годзе.
Выпуск прыцягнуў увагу шырокага кола інвестараў з розных рэгіёнаў свету і быў перападпісаны ў тры разы. Заяўкі на ўдзел у размяшчэнні былі атрыманы ад 145 інвестараў на агульную суму $1,5 млрд.
Працэнты па аблігацыях будуць выплачвацца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года па стаўцы 8,75 працэнта гадавых. Першы працэнтны плацеж будзе ажыццёўлены 3 лютага 2011 года. Аблігацыі падлягаюць пагашэнню 3 жніўня 2015 года.
Аблігацыям прысвоены рэйтынгі, аналагічныя суверэнным рэйтынгам Рэспублікі Беларусь, — B1 (Moody’s) / B+ (S&P).
Еўрааблігацыі прайшлі працэдуру лістынгу на Люксембургскай фондавай біржы.
Вядучымі арганізатарамі выпуску еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь выступілі BNP Paribas, Deutsche Bank, The Royal Bank of Scotland і Ашчадны банк Расіі. ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняло ўдзел у якасці суарганізатара выпуску. White & Case і Allen & Overy выступілі юрыдычнымі кансультантамі выпуску з боку Рэспублікі Беларусь і
БЕЛТА