У порт Адэсы прыбыў шосты па ліку танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі
Дзяжурны дыспетчар таксама паведаміў, што прыбыццё чарговага танкера з нафтай для Беларусі чакаецца 10 жніўня.
Пагадненне аб пастаўках нафты з Венесуэлы ў Беларусь было падпісанае ў сакавіку 2010 года. Да красавіка 2011 года павінна быць пастаўлена 4 млн. тон. Першая партыя венесуэльскай сыравіны паступіла ў Адэскі порт у маі.
Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венесуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі.
Так, пяты танкер з 80 тысячамі тон нафты з Венесуэлы ў якасці эксперыменту прыплыў у эстонскі порт Мууга 23 ліпеня. Першы састаў з 65 вагонаў прыбыў на Наваполацкі НПЗ 31 ліпеня.
Спецыялісты зазначаюць, што маршрут перавозкі нафты па чыгунцы ў Беларусь з Эстоніі карацейшы, чым з Украіны: паміж портам Адэсы і Мазыром адлегласць каля 1,051 тысячы км, паміж портам Мууга і Наваполацкам — 850 км.
БелаПАН