1 жніўня экспартная пошліна на

Источник материала:  
02.08.2010 09:53 — Новости Экономики
Са жніўня экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана на 15 даляраў ЗША — з 248,8 да 263,8 даляра за тону. Гэта прадугледжана пастановай урада Расійскай Федэрацыі ад 28 ліпеня.

У адпаведнасці з дакументам экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты павялічана з 179,9 да 190 даляраў за тону, на цёмныя — з 96,9 да 102,4 даляра за тону.

Нагадаем, да 2010 года ў адпаведнасці з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту для Беларусі разлічвалася з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента.

У адпаведнасці з апошнімі беларуска-расійскімі дамоўленасцямі ў 2010 годзе Беларусь для ўнутраных патрэб павінна атрымаць 6,3 млн. тон расійскай нафты бяспошлінна, астатнія 15,2 млн. тон будуць пастаўленыя з уключэннем у цану 100% экспартнай пошліны.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

←У порт Адэсы прыбыў шосты па ліку танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика