Беларусь атрымала крэдыт $42,5 мільёны на ўтылізацыю адкідаў

Источник материала:  
06.07.2010 09:11 — Новости Экономики

Сусветны банк падпісаў з уладамі Беларусі пагадненне наконт крэдыту памерам $42,5 мільёна рэалізацыі праекта па утылізацыі цвёрдых бытавых адкідаў і аб выдзяленні гранта Глабальнага экалагічнага фонду на $ 5 мільёнаў для утылізацыі стойкіх арганічных забруджвальнікаў .

$37 млн з дадзенага крэдыту будуць накіраваны на будаўніцтва ў Гродне смеццеперапрацоўчага завода магутнасцю 120 тысяч тон,

прадугледжана рэалізацыя праекта «пад ключ» і ўвод завода ў эксплуатацыю да 2014 года. Гэта будзе цалкам механізаваная сартавальная вытворчасць з мэтай вымання з цвёрдых бытавых адходаў другаснай сыравіны. На другой стадыі праекта плануецца стварэнне магутнасцяў па спальванні часткі адходаў, якая не можа быць выкарыстана як другасная сыравіна.

Стаўка па дадзеным крэдыце не перавысіць 1,3% гадавых.

Грант Глабальнага экалагічнага фонду будзе накіраваны на вываз і ўтылізацыю за межамі Беларусі 810 тон адкідаў.

Па словах спецыялістаў, тэндэр па выбары кампаніі, здольнай ўтылізаваць гэтыя адходы, Мінпрыроды плануе завяршыць у верасні гэтага года. Зараз заяўкі на ўдзел у тэндэры падалі 8 фірмаў, прыярытэт будзе аддазены кампаніям з Германіі, Швецыі, Даніі і Францыі.


Afn.by

←Таможенный кодекс вступил в силу в России, Казахстане и Белоруссии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика