Беларусь і Літва плануюць рэалізаваць сумесны праект па будаўніцтве тэрмінала па разрэджванні газу

Источник материала:  
28.06.2010 14:32 — Новости Экономики
Пра гэта паведаміў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 28 чэрвеня падчас адкрыцця ў Мінску гіпермаркета »Ома», пабудаванага з удзелам літоўскага капіталу. На адкрыцці прысутнічаў прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс.

«Адным з кірункаў энергетычнай стратэгіі Беларусі з’яўляецца выхад на будаўніцтва тэрміналаў па разрэджванні газу», — сказаў Сідорскі. Ён падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў рэалізацыі гэтага праекта менавіта з літоўскімі калегамі.

«Мы можам аб’яднаць фінансавыя рэсурсы, з тым каб у порце Клайпеды пабудаваць завод па разрэджванні газу і дастаўцы яго па газатранспартнай сістэме ў Беларусь. 285 кіламетраў магістральнага трубаправода — невялікія затраты. Праект з’яўляецца акупным і вельмі эфектыўным. Магчыма, найбліжэйшым часам мы зможам яго рэалізаваць», — заявіў беларускі прэм’ер.


Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

←Сворачиваем на Одессу?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика