Візіт дэлегацыі «Газпрома» ў Беларусь адменены

Источник материала:  
28.06.2010 13:05 — Новости Экономики
Запланаваны на 28 чэрвеня візіт у Мінск рабочай групы «Газпрома» адменены, паведамілі ў прэс‑службе беларускага ўрада.

Генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў у каментарыі дзяржаўнаму агенцтву БелТА растлумачыў, што

неабходнасць прыезду дэлегацыі «Газпрома» ў Мінск знікла — бакі »могуць працаваць дыстанцыйна».

«Газпром», паводле слоў Маёрава, даслаў у «Белтрансгаз» сваю рэдакцыю дадатковага пагаднення да транзітнага кантракта. »Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад», — сказаў гендырэктар.

«Думаю, што мы, як раней і планавалі, у сераду‑чацвер усе неабходныя дакументы падпішам», — дадаў Маёраў. Пры гэтым ён не выключыў, што і дадатковае пагадненне можа быць заключана дыстанцыйна — «тэхнічна гэта магчыма».

У «Газпроме» каментаваць сітуацыю з адменай візіту дэлегацыі ў Мінск БелаПАН адмовіліся.

Нагадаем, 25 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка праінфармаваў прэзідэнта, што 28—29 чэрвеня рабочая група »Газпрома» правядзе перамовы з кіраўніцтвам »Белтрансгаза», а ў сераду, 30 чэрвеня, у Мінск павінен прыбыць намеснік старшыні праўлення газавага холдынгу Валерый Голубеў. «Мы з ім падпішам дакумент, у якім будзе зафіксавана прызнанне даўгоў і тэрміны, калі яны гэтыя грошы вернуць», — сказаў Сямашка.

Паводле слоў першага віцэ‑прэм’ера, у тэлефоннай размове з ім і Валерый Голубеў, і кіраўнік праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер «прызналі, што яны недаплацілі». «У мяне ёсць усе падставы, дакументальна пацверджаныя, што я павінен у іх запатрабаваць яшчэ 32 мільёны даляраў да 260 мільёнаў. Яны пацвярджаюць, што так, ёсць пытанні», — адзначыў Сямашка.

23 чэрвеня »Газпром» атрымаў ад Беларусі 187 млн. даляраў доўгу за пастаўлены ў 2010 годзе газ і ў поўным аб’ёме аднавіў газавыя пастаўкі.

У сваю чаргу «Газпром» пералічыў Мінску 228 млн. даляраў за транзіт газу, але Мінск патрабуе 260 млн. Разбежка ўзнікла з‑за рознай ацэнкі стаўкі транзіту: беларускі бок гаворыць пра 1,88 даляра за тысячу кубаметраў газу на 100 км, расійскі — пра 1,45 даляра.


БелаПАН.

←Итоги канадских саммитов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика