Мілер: «Газпром» і Беларусь дамовіліся аб павышэнні цаны на газ да 250 даляраў

Источник материала:  
25.06.2010 16:49 — Новости Экономики

«Газавая вайна» паміж Расіяй і Беларуссю скончылася, «Газпром» і беларускі бок вызначылі ўмовы транзіту расійскага газу на 2011 год, заявіў на прэс‑канферэнцыі старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер.

Паводле яго слоў, умовы транзіту былі зафіксаваныя напярэдадні ў тэлефоннай размове з прадстаўнікамі «Белтрансгаза» і ўрада Беларусі. «Упэўнены, у самы найбліжэйшы час дадатак будзе падпісаны. Альтэрнатывы я не бачу», — сказаў Мілер.

РІА «Новости» дадае, што «Белтрансгаз» у 2011 г. можа закупіць у «Газпрома» 22,5 млрд. кубаметраў газу на 5,625 млрд. даляраў (сярэдняя цана - 250 даляраў за 1 000 кубаметраў), У 2010 г. аб"ём закупкі «Белтрансгазу» ў «Газпрома» складае 22,1 млрд. кубаметраў на 4,42 млрд. даляраў (200 даляраў за 1000 кубаметраў).

Ён падкрэсліў, што падпісанню дапаўнення не перашкодзіць ягоны сыход у адпачынак з суботы. Намеснікі Мілера надзеленыя ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі для падпісання гэтага дакумента.


gazeta.ru

←Кто обеспечит белорусских потребителей бензином?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика