У далёкую дарогу

Источник материала:  
Магілёўскі аўтазавод накіруе ў Венесуэлу 20 шахтных самазвалаў
Гэтыя машыны прызначаны для працы ў шахтах, тунэлях, іншых абмежаваных умовах, яны могуць рухацца наперад і назад без разваротаў. Канструкцыя машын дазваляе ім працаваць ва ўмовах, дзе шмат вады пад коламі, яны абсталяваны сістэмай нейтралізацыі газаў, у кабінах устаноўлены кандыцыянеры. Машыны ўжо сабраны і хутка адправяцца за акіян.
Дзве зменныя брыгады са спецыялістаў высокай кваліфікацыі дапамогуць мясцовым аператарам увесці тэхніку ў эксплуатацыю і праводзіць яе гарантыйнае абслугоўванне.
“Калі машыны спадабаюцца венесуэльцам, то мы гатовы значна павялічыць пастаўкі сваёй тэхнікі на экспарт”, — адзначыў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Галушкоў.

Сяргей Кулягін

←Беларусь не откажется от дотаций АПК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика