Без ілжэпасрэднікаў. Дзяржзакупкі зробяць больш празрыстымі

Источник материала:  

За мінулы год доля прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у межах айчынных дзяржзакупак склала 75 працэнтаў. Але ва ўрадзе разлічваюць, што ў далейшым гэты паказчык павінен павялічыцца. Стымулам для гэтага павінны стаць працяг палітыкі імпартазамяшчэння і ўзмацненне барацьбы з нядобрасумленнымі пасрэднікамі.

У Беларусі рыхтуецца прыняцце закона аб дзяржзакупках. Адпаведны праект ужо накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.Як тлумачыць намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур,  плануецца падчас правядзення дзяржзакупак больш грунтоўна вывучаць кан’юнктуру цэн, для павышэння празрыстасці працэдур мяркуецца больш шырока выкарыстоўваць сістэму электроннага гандлю. Таксама плануецца стварыць адзіную інфармацыйную сістэму беларускай прадукцыі. Каб пазбегнуць нядобрасумленнага пасрэдніцтва, усіх пастаўшчыкоў будуць правяраць на легальнасць іх работы. Для барацьбы з карупцыяй прэтэндэнтам дазволяць аспрэчваць вынікі дзяржзакупак, калі для гэтага будуць аб’ектыўныя прычыны.“Ва ўсім свеце імкнуцца да ўдасканалення сістэмы дзяржзакупак”, — гаворыць намеснік міністра эканомікі. Таму і нам неабходна ствараць перадумовы, каб можна было эканоміць, але пры гэтым важна не забываць і пра адпаведную якасць.У далейшым, перакананы Андрэй Тур, доля айчыннай прадукцыі ў агульных расходах на дзяржзакупкі павінна паступова павялічвацца з цяперашніх 75 працэнтаў. Поўнасцю ад імпарту адмовіцца немагчыма, але пры закупках трэба больш актыўна шукаць айчынныя аналагі замежнай прадукцыі.

←Холдингам – зеленый свет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика