Нафта можа абцяжарыць працу галоўнага банку краіны

Источник материала:  
Нафта можа абцяжарыць працу галоўнага банку краіны

Такое прызнаньне зрабіў сёньня старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч, адказваючы на пытаньне журналістаў пра зьмяненьне ўмоваў, на якіх Расея будзе транспартаваць нафту ў Беларусь.

“Гэта абцяжарыць нашу працу, бо спатрэбяцца дадатковыя выдаткі. Значыць, мы будзем займацца новымі пошукамі. Я не выключаю, што мы заключым новае пагадненьне зь Міжнародным валютным фондам аб крэдытаваньні. Аднак гэтае пытаньне ня ёсьць пытаньнем сёньняшняга дня”.

Пётар Пракаповіч высока ацаніў супрацоўніцтва з МВФ і сказаў, што мы навучыліся разам вывучаць сытуацыю і разам працаваць.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика