Лукашэнка запатрабаваў ад Пракаповіча выканання ўсіх паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі да канца года

Источник материала:  
Лукашэнка запатрабаваў ад Пракаповіча выканання ўсіх паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі да канца года

Паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі за 9 месяцаў бягучага года выкананы, забяспечана стабільная работа банкаўскай сістэмы. Стабільнай была і сітуацыя з курсавой палітыкай. Так, за апошнія 4 месяцы курс беларускага рубля да карзіны замежных валют заставаўся практычна нязменным. Ваганні кошту карзіны былі ў межах + 5 працэнтаў у параўнанні з пачаткам года, што значна ніжэй за дапушчальны калідор (+/- 10 працэнтаў). Разам з тым пэўныя ваганні кошту асобных валют унутры карзіны назіраліся.

Асаблівая ўвага банкаўскай сістэмай удзялалася крэдытаванню рэальнага сектара эканомікі. Паводле даных на 1 кастрычніка 2009 года ў параўнанні з аналагічнай датай 2008 года крэдыты банкаў павялічыліся ў 1,42 раза, што практычна адпавядае дакрызіснаму ўзроўню росту.

У плацежнай сістэме за 9 месяцаў бягучага года праведзена ў 1,72 раза больш плацяжоў, чым за студзень-верасень 2008 года. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская плацежная сістэма і банкаўская ў цэлым працуе ўпэўнена.

Прэзідэнт запатрабаваў ад Нацыянальнага банка забяспечыць выкананне ўсіх паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі да канца года. Пры гэтым асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на вырашэнне пытанняў, звязаных з паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2010 год. Наступны год павінен быць годам аднаўлення хуткага эканамічнага росту. Зыходзячы з гэтага павінна будавацца грашова-крэдытная палітыка ў краіне, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

←Треть белорусских банков могут потерять возможность привлекать средства населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика