Гэтымі днямі ў Нясвіжскай Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела прайшла акцыя рэлігійнай місіі “Дабрачыннае таварыства Карытас” (ад лац. Caritas — міласэрнасць, ахвярная любоў) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая адбылася ў рамках праекта “Дапамога людзям патрабуючым”. Ён здзяйсняецца з мэтай клопату аб такіх катэгорыях насельніцтва, як пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і, бежанцы, беспрацоўныя.
У Нясвіжы і яго ваколіцах дапамогу ў выглядзе прадуктовых набораў, мыйных сродкаў і сродкаў індывідуальнай аховы — масак, пальчатак і антысептыкаў — атрымалі 40 чалавек незалежна ад рэлігійнай і канфесійнай прыналежнасці. Для гэтага дастаткова было папярэдне запісацца на атрыманне дапамогі ў касцёле Божага Цела і прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць асаблівы статус чалавека. Сярод нашых землякоў гэта былі пераважна пенсіянеры, інваліды і шматдзетныя бацькі.
Тыя, каму дазвалялі сілы, атрымалі скрынкі з карыснымі рэчамі самастойна ў касцёле, а тым, каму было складана туды дабрацца, іх даставілі дадому валанцёры — сёстры ордэна Хрыста Валадара Яніна і Галіна, што працуюць у Нясвіжскай парафіі.
Падобныя акцыі становяцца магчымымі дзякуючы спонсарскай дапамозе асобных людзей і цэлых арганізацый, якія не застаюцца раўнадушнымі да патрэб тых, хто знаходзіцца ў няпростым становішчы.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Яніны ЖУКОЎСКАЙ.