Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў

Источник материала:  

Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў

Нашы продкі даўней казалі: ад таго, як будзеш сустракаць і ўслаўляць Каляды, так і ўвесь наступны год пройдзе. З вялікім нецярпеннем чакалі гэтае свята дарослыя і дзеці, паглядаючы ў вокны, сустракалі і віталі ў сваіх дамах калядоўшчыкаў, варажылі, весяліліся, спявалі і танцавалі.

Напрыканцы мінулага года ў шаркаўчан была цудоўная магчымасць акунуцца ў атмасферу свята творчасці і сапраўдных навагодніх цудаў. Супрацоўнікі шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў запрасілі жыхароў нашага раёна ў сваю ўстанову на ўсімі любімае і доўгачаканае свята Каляды, якое, як і ў мінулыя гады, сабрала шмат гледачоў.

-У выставачнай зале цэнтра рамстваў адкрылася выстава творчых работ “Калядная кветка”.Напэўна, кожнаму варта было туды зазірнуць , каб палюбавацца прыгожымі і незвычайнымі кампазіцыямі, створанымі таленавітымі шаркаўчанкамі, якія добра ведаюць, як упрыгожыць свой дом напярэдадні  Новага года і Калядаў,- адзначыла ў час адкрыцця выставы намеснік дырэктара Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры па народнай творчасці Вікторыя Казіміраўна Дубоўская.

Вітаючы майстроў і гасцей свята,  усіх веруючых са святам нараджэння Хрыста  — сына Божага павіншаваў вікарый парафіі касцёла Ўзвышэння святога Крыжа, ксёндз Генадзій Рэйшаль.

Вікторыя Дубоўская і Алёна Сухаверская расказалі пра святкаванне Калядаў у нашай мясцовасці. Супрацоўнікі цэнтра рамёстваў прадэманстравалі цікавую калядную пастаноўку, а таксама казку ў выкананні ўдзельнікаў лялечнага тэатра Батлейка “Віфліемская вестка”.  Весялілі прысутную публіку ў гэты дзень і віншавалі шаркаўчан з Новым годам і Калядамі ўдзельніцы  фальклорнага гурта “Калядзіца”, якія прадставілі на свяце некалькі сваіх лепшых музычных і гумарыстычных  нумароў.

Адным з самых яркіх момантаў святочнай праграмы і сапраўдным “калядным падарункам” для ўсіх прысутных стала выступленне вакальна-інструментальнага гурта “Музыкі Хрыста”, створанага пры касцёле Узвышэння святога Крыжа. Музычны калектыў таленавітых дзяцей і моладзі   ўзначальвае выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Святлана Пятроўна Гірстун.

У чарадзе яркіх і незабыўных падзей нашага рэгіёну асобнае месца ў памяці шаркаўчан заўсёды займаюць калядныя сустрэчы, што надзвычай цікава, урачыста і весела для сваіх наведвальнікаў праводзяць супрацоўнікі Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў,-адзначылі многія з тых, хто напрыканцы мінулага года пабываў на свяце.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ
Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваўНароднае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў Народнае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваўНароднае свята «Каляды» прайшло ў Шаркаўшчынскім  раённым цэнтры рамёстваў

 

Comments are closed.

Яндекс.Метрика