Што патрэбна ведаць пра «шлюбны дагавор», супрацоўнікі бібліятэкі высвятлялі разам з загадчыцай натарыяльнай канторы Жаннай Сініца і начальнікам аддзела ЗАГС Марынай Каланда

Источник материала:  

Што патрэбна ведаць пра «шлюбны дагавор», супрацоўнікі бібліятэкі высвятлялі разам з загадчыцай натарыяльнай канторы Жаннай Сініца і начальнікам аддзела ЗАГС Марынай КаландаУ Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы ў рамках дзеяння  Публічнага цэнтра прававой інфармацыі для бібліятэчных работнікаў раёна быў праведзены прававы лікбез на тэму “Шлюбны дагавор”. З юрыдычнымі аспектамі гэтага дакумента прысутных азнаёмілі загадчыца натарыяльнай канторы Шаркаўшчынскага раёна Жанна Генадзьеўна Сініца і начальнік аддзела ЗАГС Марына Крыштофаўна Каланда.

Магчымасць заключыць шлюбны дагавор у грамадзян нашай краіны існуе ўжо амаль два дзесяцігоддзі і напачатку свайго з’яўлення такія  дагаворы ўспрымаліся людзьмі як малазразумелая экзотыка. Сітуацыя не надта змянілася і ў наш час. На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна ў цяперашні час у адпаведнасці з усімі нормамі заключаны толькі тры шлюбныя дагаворы.

Якія магчымасці дае гэты дакумент? У чым яго перавагі і недахопы? І ўвогуле, ці маць рацыю  людзі ў тым, што пакуль  у масавым парадку ігнаруюць такую магчымасць загаддзя канкрэтызаваць  свае маёмасныя адносіны. Над гэтымі пытаннямі супрацоўнікі бібліятэк раёна разважалі разам з начальнікам аддзела ЗАГС і загадчыцай натарыяльнай канторы нашага раёна. Падчас сустрэчы прысутныя таксама даведаліся ў спецыялістаў   пра  ўмовы і парадак заключэння і скасавання шлюбу.

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджваннем.  За павышэнне ролі і значэння статуса натарыуса, развіццё прававой культуры грамадзян Падзякамі Віцебскай абласной натарыяльнай палаты ўзнагароджаны дырэктар Шаркаўшчынскай ЦБС Алена Цімафееўна Фромертас і загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Таццяна Міхайлаўна Райчонак. Узнагароды жанчынам уручыла загадчыца натарыяльнай канторы Шаркаўшчынскага раёна Жанна Генадзьеўна Сініца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Што патрэбна ведаць пра «шлюбны дагавор», супрацоўнікі бібліятэкі высвятлялі разам з загадчыцай натарыяльнай канторы Жаннай Сініца і начальнікам аддзела ЗАГС Марынай Каланда Што патрэбна ведаць пра «шлюбны дагавор», супрацоўнікі бібліятэкі высвятлялі разам з загадчыцай натарыяльнай канторы Жаннай Сініца і начальнікам аддзела ЗАГС Марынай Каланда Сініца і

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика