Шумілінскі дажыначны сноп

Источник материала:  
Шумілінскі дажыначны снопШумілінскі дажыначны сноп

Дажыначны сноп Шумілінскага раёна, прадстаўлены ў Верхнядзвінску на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі-2018”, заняў 3 месца.

Шумілінцы атрымалі дыплом за подпісам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.
Варта адзначыць, што да выставы-конкурсу “Дажыначны сноп” усе раёны вобласці рыхтаваліся вельмі грунтоўна, і ўдзельнікі “Дажынак” бачылі, якія шэдэўры былі там прадстаўлены. Шуміліна ўпершыню ўвайшло ў прызавую тройку.
Майстры Шумілінскага дома рамёстваў, якія стваралі шумілінскі сімвал ураджаю і багацця, найперш паказалі, што дажыначны сноп – гэта агульны плён. Яны ўплялі ў гэты збожжавы букет маленькія снапочкі з керамічнымі медалямі, на якіх напісалі назву кожнай гаспадаркі раёна, упрыгожылі сноп самаробнымі рамонкамі і валошкамі, кветкамі з залатой саломкі і паясамі з рэгіянальнымі ўзорамі. І журы не змагло прайсці міма.
Аліна ПЯТРОВА.
Фота Алены КАРПУШЭНКІ.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.
←У мужчины исчезла половина головы. Не пугайтесь, это всего лишь оптическая иллюзия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика