Конкурс “Пачынаецца ўсё з любві…”...
08.10.2018
—
Новости Культуры
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурсу “Пачынаецца ўсё з любві…”, прысвечанага 70-годдзю з Дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц
1. Мэты і задачы конкурсу:
- Пошук маладых таленавітых паэтаў, якія пішуць на беларускай мове.
- Захаванне лепшых традыцый беларускай літаратуры, пераемнасці пакаленняў і развіцця нацыянальнай культуры.
- Выхаванне ў маладога пакалення пачуцця любові да роднага слова, патрыятызму.
- Ушанаванне памяцці знакамітай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
2. Арганізатар конкурсу:
Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
3. Умовы конкурсу:
Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: моладзь ад 18 да 30 гадоў і дарослыя ад 30 да 40 гадоў.
У конкурсе не маюць права ўдзельнічаць прафесійныя літаратары, члены пісьменніцкіх саюзаў.
На конкурс прымаюцца вершы на беларускай мове ўласнага сачынення.
Колькасць вершаў, якія падаюцца на конкурс: не меней дзесяці і не больш дваццаці.
Тэматыка твораў вольная.
Творы з усімі кантактнымі дадзенымі, біяграфіяй канкурсанта, дасылаюцца на адрас: 224013 г. Брэст, пр-т Машэрава 75/1, к. 605.
Заяўкі прымаюцца з 5 кастрычніка па 1 снежня 2018 года.
Працы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.
4. Вызначэнне пераможцаў, узнагароджанне:
У кожнай узроставай катэгорыі прафесійнае журы вызначае трох пераможцаў: першае, другое, трэцяе месца.
Лепшыя працы будуць адзначаны дыпломамі, прызамі.
Пераможцы атрымаюць запрашэнне на свята “Мой Сусвет – кніга” Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, дзе змогуць прадэкламаваць свае вершы.
Лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках альманаха “Берасцейская Скарбніца- 2019”.
Таццяна Дземідовіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.