У смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Творчая майстэрня архітэктара Аляксандра Базевіча”.
Творчая майстэрня архітэктара А. Базевіча
21.09.2018
—
Новости Культуры

У прэзентацыі выставы слыннага архітэктара, ураджэнца аг. Жодзішкі, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў і нацыянальных фестываляў архітэктуры за праекты і рэалізаваныя аб’екты Аляксандра Базевіча бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, яго намеснікі Генадзь Бычко і Аляксандр Бажыдай, прадстаўнікі інтэлігенцыі Смаргоні і Жодзішак.






Словы падзякі за пераўтвораны, цудоўны воблік горада і асобных аб’ектаў у раёне прагучалі ад кіраўніцтва раёна, ксяндза Здзіслав Вэдэра, бізнесмена Сяргея Залескага. Павіншавалі архітэктара са значнай падзеяй ў жыцці і прызнаннем заслуг жонка Марыя Базевіч, бард Алег Мізула і іншыя.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.