ААТ «Палессе АВМ». Гул у полі – наша стыхія

Источник материала:  

ААТ «Палессе АВМ». Гул у полі –  наша стыхія
Убрана – 591 га

Намалочана – 2852 тоны

Ураджайнасць – 48,3 ц/га

 

Уборка ўраджаю ў ААТ “Палессе АВМ” у гэтым годзе доўжылася 23 дні, тры з якіх камбайны зусім не выходзілі ў поле з-за дажджу.

Чатыры экіпажы камбайнераў і пяць вадзіцеляў шчыравалі на ніве.

У лідары ўборкі вырваўся ўперад экіпаж Пятра Пятровіча Карнейчука і Івана Паўлавіча Знаўца, якія жывуць у Вялікім Малешаве. Яны намалацілі на КЗР-12 без малога 782 тоны збожжа. Заняты яны былі таксама і на ўборцы рапсу, якога намалацілі 242 тоны.

А зараз у іх агрэгат «Джон-Дзір», на якім яны  сеюць азімы рапс. Разам з Іванам Паўлавічам і галоўным аграномам Аляксеем Васільевічам Васюхневічам мы якраз завіталі на поле, дзе працаваў Пётр Пятровіч. Давялося доўга ўгаворваць, бо камбайнеры не згаджаліся фатаграфавацца, маўляў, нічога яны не робяць незвычайнага – проста займаюцца сваёй справай.ААТ «Палессе АВМ». Гул у полі –  наша стыхія

А я не згаджуся, бо прабыць цэлы дзень у пастаянным гуле камбайна не кожны вытрымае. На гэта мужчыны ўсміхаюцца: “Гул у полі – наша стыхія”.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лідарам стаў малады вадзіцель Сяргей Андрэевіч Клімовіч. На сваім МАЗе ён перавёз 800 тон збожжа, таму будзе пачэсным госцем на раённых Дажынках. Жыве ў вёсцы Талмачава, але штодзень з самага ранку спяшаецца на работу. А дома яго чакае жонка Таццяна і паўтарагадовы сын Яўген.

Тэкст і фота Ганны МЕЛЬНІК

←ААТ «Новая Прыпяць». Працавітасць перадаецца ў спадчыну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика