Дзіцячая школа мастацтваў у якасці спонсарскай дапамогі атрымала сучаснае лічбавае фартэпіяна

Источник материала:  

Дзіцячая школа мастацтваў у якасці спонсарскай дапамогі атрымала сучаснае лічбавае фартэпіянаУ будучым годзе Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў адзначыць сваё 50-годдзе. На працягу гэтага немалога адрэзку часу ў яе сценах сотні хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі першапачатковую музычную, мастацкую, харэаграфічную адукацыю. Дзясяткі з іх сталі прафесійнымі артыстамі, музыкантамі, мастакамі, танцорамі.

— На сённяшні дзень у нашай навучальнай установе на чатырох яе аддзяленнях атрымліваюць адукацыю 187 вучняў, — кажа дырэктар ДШМ Жанна Леанідаўна Русак. — Педагогам цяжка працаваць у тым сэнсе, што амаль усе музычныя інструменты маюць поўны знос і падлягаюць да спісання. Мяркуйце самі, некаторым інструментам па 30-40 год. А ёсць нават такія, на якіх педагогі пачыналі вучыць дзяцей музычнай грамаце яшчэ пры адкрыцці ўстановы ў 1969 годзе. Тым не менш, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, наш калектыў з імі спраўляецца, на належным узроўні вядзе вучэбна-выхаваўчы працэс, канцэртную дзейнасць.

У снежні мінулага года ў якасці спонсарскай дапамогі мы атрымалі цудоўную магчымасць набыць сучаснае лічбавае фартэпіяна. Дзякуючы пэўным грашовым адлічэнням з сельгаспрадпрыемстваў у раённую арганізацыю Беларускага фонду міра, якім кіруе Іна Мар’янаўна Шынкевіч, мы атрымалі гэты вельмі патрэбны для выхаваўчага працэсу інструмент.

— Лічбавае фартэпіяна цяпер нам дазваляе весці заняткі для дзевятнаццаці вучняў аддзялення на значна вышэйшым прафесійным узроўні, — тлумачыць педагог па класе “фартэпіяна” Святлана Мікалаеўна Грыгаровіч. — Інструмент валодае навейшымі тэхнічнымі характарыстыкамі, ён шматфункцыянальны, шматтэмбравы. Да таго ж лічбавае фартэпіяна можна выкарыстоўваць не толькі стацыянарна, але і перамяшчаць яго на аддаленыя канцэртныя пляцоўкі. Раней, калі педагогі і вучні ажыццяўлялі выезды на конкурсы, фестывалі і іншыя музычныя мерапрыемствы, на вялікі жаль, не было магчымасці ўдзельнічаць у ансамблі піяністам. Цяпер гэта пытанне вырашана і мы з вялікім задавальненнем будзем пашыраць сваю канцэртную дзейнасць, дзякуючы гэтаму адмысловаму інструменту. Дарэчы, не кожная дзіцячая школа мастацтваў Віцебскай вобласці мае лічбавае фартэпіяна. Нам нават зайздросцяць выкладчыкі Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа, дзе няма такога сучаснага музычнага інструмента.

Дырэктар, педагагічны калектыў і вучні Шаркаўшчынскай ДШМ выказваюць словы вялікай удзячнасці кіраўніцтву сельгаспрадпрыемстваў “Княж” (У. П. Буда), “Ельня-Агра” (М. М. Якімовіч), “Буеўшчына” (А. І. Буда), “Жвіранка” (П. С. Ананька) і “Гарадзец” (В. В. Краснадубскі) за грашовую падтрымку ў набыцці лічбавага фартэпіяна.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика