Жыве між намі дудар беларускі…

Источник материала:  

Жыве між намі дудар беларускі…
21 сакавіка на базе аддзялення дзённага знаходжання для  грамадзян сталага ўзросту   Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло мерапрыемства “Жыве між намі дудар беларускі…”, прысвечанае 210-годдзю з дня нараджэння  Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

На гэты раз пасяджэнне ўдзельнікаў літаратурнага гуртка арганізавалі ў выглядзе вуснага часопіса.  Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для  грамадзян сталага ўзросту Святлана Леанідаўна Аблавацкая. Кіраўнік камп’ютарнага гуртка Юлія Шэпелева падрыхтавала для сустрэчы мультымедыйную прэзентацыю “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: асоба і творчасць”, аматары літаратурнай дзейнасці – выстаўку кніг “Больш за ўсё я бацькаваму краю адданы”.

Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай, сяброўскай атмасферы, напоўненай нацыянальным каларытам і прыгожай беларускай гаворкай. 

Вядучыя  Ларыса Фёдараўна Вырко,  Вольга Андрэеўна Шаламіцкая  і Людміла Мікалаеўна Карчэўская    нагадалі прысутным асноўныя вехі жыцця і творчасці  класіка беларускай літаратуры,  падкрэслівалі свае словы вершаванымі радкамі і цытатамі. Зацікавіў усіх і відэаўрывак з вядомай камедыі “Пінская шляхта”, а таксама звесткі пра тое, як сёння  ўшаноўваюць памяць аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча.

Напрыканцы  мерапрыемства яго ўдзельнікі яшчэ доўга абмяркоўвалі пачутае, планавалі наступныя сустрэчы і іх тэматыку. Яны адзначылі, што работа  літаратурнага кафэ прыносіць ім задавальненне, бо   аддзяленне дзённага знаходжання  Столінскага ТЦСАНа наведваюць аднадумцы, якіх аб’ядноўваюць агульныя інтарэсы, актыўная жыццёвая пазіцыя і імкненне дадаць штодзённым шэрым фарбам каляровай палітры і прыемных уражанняў.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

←Мало денег, слишком много смеха и игнорирование своих звезд. Что не так в белорусском театре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика