У інтэрнэце збіраюць грошы на выданне беларускамоўнай паштоўкі з выявамі Пінска

Источник материала:  
17.06.2017 07:50 — Новости Культуры

Ужо гатовы макет паштоўкі, засталося сабраць пэўную суму для друку.

На інтэрнэт-платформе talaka.by ініцыятыўная група збірае грошы на выданне паштоўкі «Пінск. Прывітанне з Беларусі».

Аўтары праекту запусцілі сэрыю паштовак па тэме гарады Беларусі. Пінск — чарговы горад у калекцыі.

На знешнем баку паштовай карткі будуць намаляваныя каляровыя графічныя выявы пяці гістарычных будынкаў сталіцы Палесся: палац Бутрымовічаў, касцёл Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі, калегіум езуітаў, касцёл Карла Барамея і гарадская забудова.

На адваротным баку — касцёл Святога Станіслава.


←Баль у гонар Элізы Ажэшкі ўпершыню прайшоў у Гродна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика