Баль у гонар Элізы Ажэшкі ўпершыню прайшоў у Гродна
17.06.2017 07:30
—
Новости Культуры
У Швейцарскай даліне ў Гродне ў дворыку дома Элізы Ажэшкі адбыўся баль з рэканструкцыяй танцаў ХІХ стагоддзя. Менавіта 16 чэрвеня споўнілася 110 гадоў з таго дня, як знакамітая пісьменніца стала ганаровай грамадзянкай Гродна.
Усё як і было ў часы пісьменніцы: элегантныя пані і галантныя кавалеры танцавалі паланэз, вальсы, кадрылі, полькі. Усе ахвотныя маглі паўдзельнічаць у танцавальным майстар-класе. Госці салона ў доме Ажэшкі слухалі спевы і вершы, аматары гулялі ў карты, фанты… На балі прысутнічалі госці з Польшчы і Літвы.
Імпрэзу падрыхтавалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Карскага.