"Серебряная свадьба" прыпыніла дзейнасць

Источник материала:  
25.01.2017 11:15 — Новости Культуры

Адзін з самых паспяховых беларускіх гуртоў апошні раз выйшаў на сцэну яшчэ ўлетку 2016-га. Цяпер гурт Святланы Бень сышоў у бестэрміновы адпачынак.


У ліпені кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» з’ездзіў у тур па Германіі, пасля чаго знік з далягляду. Ніякіх паведамленняў пра новыя канцэрты, як і пра спыненне дзейнасці за гэты час не было. «Мы сапраўды не збіраемся разам і не хочам уздымаць гэтую тэму, мы ўзялі паўзу дзеля адпачынку», — паведаміла Tuzin.fm спявачка Святлана Бень. Прадусар каманды Аляксандар Багданаў удакладняе: «З пачатку жніўня 2016-га гурт сышоў у часовы адпачынак. Гэта звязана з асабістым жыццём яго удзельнікаў. Калі музыкі вернуцца на сцэну, сказаць немагчыма».

Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» існуе з 2005 года. Музыкі з поспехам гастралявалі па Беларусі, Расіі, Украіне, Германіі і ЗША. Запісалі тры студыйныя альбомы.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

←Тайваньское кафе заманивает посетителей живыми цыплятами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика