Таямніцы Мінскага замчышча адкрыюць на сустрэчы ў Галерэі TUT.BY ужо ў чацвер

Источник материала:  
18.01.2016 19:21 — Новости Культуры

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» сумесна з Галерэяй TUT.BY запрашае на сустрэчу Клуба гісторыі Мінска. Пазнаёміцца з археалагічнымі даследаваннямі Мінскага замчышча, ды задаць пытанні вядомым спецыялістам-археолагам можна будзе 21 студзеня ў Галерэі TUT.BY.

Замчышча — адзін з самых вядомых і адначасова невядомых помнікаў горада Мінска. За дзесяць стагоддзяў сваёй гісторыі гэты кавалак зямлі стаў не проста кавалкам, а сапраўдным скарбам, архівам гісторыі які пад верхнім пластом глебы захоўваў, ды яшчэ і працягвае захоўваць хроніку жыцця сталіцы. Не аднойчы Менскае замчышча было даследавана археолагамі і кожны раз новыя адказы нараджалі новыя пытанні, загадкі.
У лабірынтах гісторыі гэтага надзвычай цікавага месца мы і паспрабуем разабрацца разам.

А весці нас у гэтым будуць сапраўдныя навукоўцы, даследчыкі, кандыдаты гістарычных навук, археолагі Вадзім Кошман, Мікалай Плавінскі, Сяргей Тарасаў.

Падчас сустрэчы пройдзе дыскусія, у часе якой паспрабуем адказаць на пытанні, ці сапраўды Мінскае замчышча, тое месца дзе быў заснаваны старадаўні летапісны Мінск, дзе знаходзіліся галоўная Мінская брама і ці магчыма яе аднавіць; першы Мінскі храм: дзе шукалі і як знайшлі; трагедыя мінскага замчышча — забудова шматпавярховікамі, пракладанне Паркавай магістралі; якія новыя адкрыцці і пытанні прынеслі раскопкі 2009 года.

Запрашаем ахвочых а 19-й у чацвер, 21 студзеня, у Галерэю TUT.BY (ст. м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!

←Группа "Trubetskoy" на выставке "Мумии мира": "Для них мы этот альбом и записывали"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика