"Арт-каляндар 2015". Беларускі архітэктар у Пецярбургу, які прыдамаў бел-чырвона-белы сцяг
25.03.2015 10:05
—
Новости Культуры
25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматай была аб'яўленая БНР, сімвалам якой быў бел-чырвона-белы сцяг. "Арт-каляндар 2015" распавядае, як беларускі архітэктар у Пецярбургу прыдумаў сцяг для беларусаў і ўпершыню вывесіў яго на будынку паўночнай сталіцы.
Да 1917 года да ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці ў беларусаў быў знак – белая Пагоня на чырвоным фоне. Аднак яшчэ не было эталона сцяга.
"Падчас лютаўскай рэвалюцыi беларусы карысталіся чыста белым сцягам, на якiм змяшчалi лозунгi", – кажа мастацтвазнаўца, культуролаг і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. Каб займець свой сцяг, беларускiя арганiзацыi Пецярбурга звярнулiся да маладога архiтэктара, выпускнiка Пецярбурскага горнага iнстытута, Клаўдзiя Дуж-Душэўскага. Ён сам узгадвае ў 1934 годзе: "Цiкава адзначыць, што беларусы ўважалi сваiм дзяржаўным сцягам той, што i лiтоўцы, гэта значыць белую Пагоню на чырвоным полi, але нацыянальнага сцяга не было. Мне давялося зрабiць некалькi праектаў нацыянальнага сцяга, i адзiн з iх быў прыняты, менавiта: бела-чырвона-белы. Ад таго часу гэты сцяг i лiчыцца за беларускi".
Паводле запiсаных у 1968 годзе Адамам Мальдзiсам успамiнаў Язэпа Дылы, на Ўсебеларускiм з'ездзе выкарыстоўваўся чырвона-бела-блакiтны сцяг.
Упершыню сцяг быў узняты ўвесну 1917 года на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу, супрацоўнікам якога быў сам Дуж-Душэўскі. У снежнi гэтага ж года ў Мінску падчас Усебеларускага з'езду бел-чырвона-белы сцяг ужо быў прызнаны нацыянальным сімвалам Беларусi. 19 лютага 1918 года ў дзень уцёкаў бальшавікоў сцяг узнялі на будынку былога губернатарскага палацу, які потым хутка знялі нямецкія вайскоўцы. Ужо праз год, кажа Харэўскі, сцяг стаў успрымацца беларусамі як нешта натуральнае, і беларусы згубiлi дату яго нараджэння і забылiся на аўтара.
Сам Дуж-Душэўскі нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Віленскай губерні. Падчас навучання ў Вільні ён захапіўся беларускім нацыянальным рухам, а ў 1912 годзе паступіў вучыцца ў Пецярбург у горны інстытут, працягваюцы актывісцкую дзейнасць і там. 25 сакавіка 1917 ён прадстаўляў пецярбургскіх студэнтаў-беларусаў на з'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску. Падчас заснавання БНР яго кандыдатуру прапанавалі на пасаду міністра беларускіх справаў у Літве. Але ён адмовіўся, бо трэба было вяртацца ў Пецярбург. Скончыўшы інстытут, Дуж-Душэўскі вярнуўся ў Вільню, дзе быў абраны старшынёй Беларускага нацыянальнага камітэту і збіраў сродкі для беларускіх дабрачынных арганізацый. У сярэдзіне 20-х гадоў працаваў у Міністэрстве замежных спраў Літвы, потым ў Міністэрстве сувязі Літвы. У 1952 годзе ён быў абвінавачаны ў нацыяналізме і антысавецкай дзейнасці з прысудам турмы на 25 год. Але хутка прыгавор быў скарочаны, а потым і сам Дуж-Душэўскі вызвалены з-за пагаршэння стану здароўя.
Да 1917 года да ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці ў беларусаў быў знак – белая Пагоня на чырвоным фоне. Аднак яшчэ не было эталона сцяга.
"Падчас лютаўскай рэвалюцыi беларусы карысталіся чыста белым сцягам, на якiм змяшчалi лозунгi", – кажа мастацтвазнаўца, культуролаг і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. Каб займець свой сцяг, беларускiя арганiзацыi Пецярбурга звярнулiся да маладога архiтэктара, выпускнiка Пецярбурскага горнага iнстытута, Клаўдзiя Дуж-Душэўскага. Ён сам узгадвае ў 1934 годзе: "Цiкава адзначыць, што беларусы ўважалi сваiм дзяржаўным сцягам той, што i лiтоўцы, гэта значыць белую Пагоню на чырвоным полi, але нацыянальнага сцяга не было. Мне давялося зрабiць некалькi праектаў нацыянальнага сцяга, i адзiн з iх быў прыняты, менавiта: бела-чырвона-белы. Ад таго часу гэты сцяг i лiчыцца за беларускi".
![]() |
Снежань 1919. Дуж-Душэўскі злева. Фота: www.arche.by |
Паводле запiсаных у 1968 годзе Адамам Мальдзiсам успамiнаў Язэпа Дылы, на Ўсебеларускiм з'ездзе выкарыстоўваўся чырвона-бела-блакiтны сцяг.
Упершыню сцяг быў узняты ўвесну 1917 года на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу, супрацоўнікам якога быў сам Дуж-Душэўскі. У снежнi гэтага ж года ў Мінску падчас Усебеларускага з'езду бел-чырвона-белы сцяг ужо быў прызнаны нацыянальным сімвалам Беларусi. 19 лютага 1918 года ў дзень уцёкаў бальшавікоў сцяг узнялі на будынку былога губернатарскага палацу, які потым хутка знялі нямецкія вайскоўцы. Ужо праз год, кажа Харэўскі, сцяг стаў успрымацца беларусамі як нешта натуральнае, і беларусы згубiлi дату яго нараджэння і забылiся на аўтара.
![]() |
Здымак з 1-га нумару газеты "На чужыне", выдадзенай у Рызе ў сакавіку 1920 г. Фота прадастаўлена Кастусем Лашкевічам |
![]() |
Фото: www.belhistory.com |
Кожны дзень у лаканічнай форме "Арт-каляндар 2015. Дні нараджэння тварцоў і твораў" разам з Галэрэей TUT.BY узгадвае цікавыя і малавядомыя факты пра людзей ці творы, якія з'ўляюцца часткай культурнага жыцця краіны. Ніякіх шырокавядомых біяграфій ці апісанняў, толькі ўнікальныя часткі мазаікі, якія дэманструюць багатае культурнае мінулае, сучаснае і, можна меркаваць, будучае Беларусі.