"Рукапісы не гараць". Як знакамітага вучонага пазбавілі партбілета і прынялі да ўдзелу ў вытворчасці шампанскага
25.03.2015 08:42
—
Новости Культуры
Сёння, 25 сакавіка, спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вядомага біяхіміка і паэта, доктара біялагічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі Аляксандра Вечара.
Вучоны нарадзіўся 25 сакавіка 1905 года ў вёсцы Машчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Маленькаму Алесю было некалькі месяцаў, калі ад брушнога тыфу памёр бацька, пакінуўшы на маці семярых дзяцей.
Пачатковыя веды хлопчык набываў у вясковай школе, а ў 1916 годзе паступіў у Слуцкую мужчынскую гімназію – старэйшую школьную навучальную ўстанову, заснаваную на пачатку XVII стагоддзя князем Янушам Радзівілам, але скончыць яе не змог з-за недахопу грошай. Раптоўная смерць ад сухотаў старэйшага брата, які пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта працаваў выкладчыкам Слуцкага камерцыйнага вучылішча і матэрыяльна падтрымліваў таленавітага Алеся, прымусіла хлопца вярнуцца дадому.
Працуючы на гаспадарцы, юнак не збіраўся адмаўляцца ад сваёй мары атрымаць адукацыю. У вольныя часы ён самастойна авалодваў ведамі, што ўваходзілі ў гімназійную праграму, і ў 1923 годзе здаў экстэрнам выпускныя экзамены. У тым жа годзе паступіў у Слуцкі сельскагаспадарчы тэхнікум.
У 1924–1925 гадах Алесь Вечар працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў вёсцы Паськовы Горкі Старадарожскага раёна, сакратаром мясцовай камсамольскай ячэйкі, загадваў клубам у Старых Дарогах, але моцнае жаданне паглыбляць і набываць веды прывяло яго ў 1925 годзе на агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
У таленавітага студэнта абудзіліся здольнасці даследчыка, якія ён рэалізоўваў у лабараторыі фізіялогіі раслін пад кіраўніцтвам прафесара Ціхана Годнева. Па успамінах сяброў Алеся Вечара, ён "прыцягваў сваёй самастойнасцю, сур'ёзнасцю, унутранай стрыманасцю, уменнем распачатую працу даводзiць да канца".
Навучанне ў Акадэміі ён сумяшчаў з актыўнай грамадскай і культурнай працай. Асабліва яго вабіла паэзія. У 1920-я гады на хвалі нацыянальнага адраджэння многія беларускія юнакі і дзяўчаты захапляліся літаратурай, далучаліся да літаратурнага працэсу, спрабавалі выказаць праз вершаваныя радкі свае думкі і пачуцці. І акадэмія спрыяла гэтаму – там існавала кафедра беларускай мовы і літаратуры, якую ўзначальваў Максім Гарэцкі, а з мая 1925 года дзейнічала студыя Аршанскай філіі "Маладняка" (літаратурнага аб'яднання маладых літаратараў). Алесь Вечар уваходзіў у кіраўніцтва гэтага гуртка, быў актыўным яго членам. Студыя выдавала ўласны часопіс "Аршанскі маладняк".
У 1926–1927 гадах у часопісе з'явіліся першыя паэтычныя спробы маладога паэта: вершы "Дзве думкі" (пад псеўданімам Алесь Раніца), "Нашы акорды", "Якубу Коласу".
Як пазней успамінаў беларускі літаратар і перакладчык, былы член гэтай студыі Юрый Гаўрук, вершы Алеся Вечара друкавалі амаль без выпраўленняў: "як быццам напісаны яны былі не пачаткоўцам, а дасведчаным майстрам".
У 1929 годзе Алеся Вечара, як перспектыўнага выпускніка, накіравалі ў аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі БССР. З гэтага часу пачынаецца яго сталая праца на навуковай ніве.
Але і ад літаратурнай творчасці ён не адмаўляўся. У 1928–1930 гадах Алесь Вечар узначальваў Мінскую філію асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), рэдагаваў часопіс "Шляхі калектывізацыі". Падборкі яго вершаў друкаваліся ў часопісах "Маладняк", "Полымя", газетах "Звязда", "Савецкая Беларусь", а ў 1930 годзе пабачыў свет і зборнік вершаў пад назвай "Кола дзён".
Малады літаратар спрабаваў свае сілы і ў галіне мастацкага перакладу – пераклаў на беларускую мову паэму Аляксандра Пушкіна "Домік у Каломне" (1937 год).
У 1930–1931 гадах Алесь Вечар працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі селькай гаспадаркі ў Віцебскай вобласці.
Адначасова пісаў нататкі ў газеты, часам крытычнага зместу, якія закраналі і працу мясцовага кіраўніцтва. У адказ чыноўнікі выставілі ілжывае абвінавачванне, згодна з якім гаспадарка яго маці была кваліфікавана як кулацкая. У выніку маці, а таксама брата і сястру Алеся Вечара выслалі ў Архангельскую вобласць у горад Котлас, а непажаданага карэспандэнта пазбавілі партбілета з фармулёўкай "выключыць як памылкова прынятага". Каб пазбегнуць далейшых рэпрэсій Алесь Вечар з'ехаў з Беларусі.
У 1932–1933 гадах ён жыў у Сочы і працаваў на Сочынскай занальнай вопытнай станцыі, дзе вывучаў пытанні ўгнаення цытрусавых і хімічны састаў паўднёвых пладоў. У 1932 годзе надрукавалі адну з першых навуковых прац вучонага – "Прамысловая сушка бульбы".
У 1933 годзе пасля цяжкай хваробы Алесь Вечар вярнуўся ў Мінск, уладкаваўся ў Беларускі навукова-даследчы інстытут харчовай прамысловасці, дзе працаваў да 1937 года. Вынікам яго плённай навуковай дзейнасці ў гэтыя гады сталі дзве манаграфіі і шэраг артыкулаў, прысвечаных даследаванням па біяхіміі пладоў і гародніны.
Па выніках гэтых прац у 1935 годзе яму прысвоілі вучоную ступень кандыдата хімічных навук і званне старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці "біяхімія раслін".
Першае аўтарскае пасведчанне вучоны атрымаў за распрацоўку спосабу вылучэння караціна з морквы.
Па ініцыятыве Алеся Вечара, калі ён працаваў ў Краснадары ў Кубанскім сельскагаспадарчым інстытуце, заснавалі Краснадарскі вітамінны камбінат. Яму належыць тэхналогія атрымання маркоўнага масла, якім ў гады Вялікай айчыннай вайны з поспехам лячылі апёкі. Цікавілі вучогага і метады атрымання шампанскіх він. Значна пазней менавіта ён удзельнічаў у распрацоўцы бесперапыннага спосабу вытворчасці шампанскага на Мінскім заводзе шампанскіх він.
У 1946 годзе Алесь Вечар паступіў у дактарантуру Інстытута біяхіміі імя Аляксея Баха АН СССР, праводзіў даследаванні па біяхіміі пластыдаў раслін. У 1950 годзе з поспехам абараніў доктарскую дысертацыю з прысуджэннем вучонай ступені доктара біялагічных навук.
У 1951 годзе абраны па выніках конкурса загадчыкам кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Краснадарскага інстытута харчовай прамысловасці, атрымаў вучонае званне прафесара.
Алесь Вечар вярнуўся на радзіму толькі ў 1959 годзе. Ён працаваў загадчыкам лабараторыі біяхіміі раслін Інстытута біялогіі АН БССР. Агульны сход Акадэміі навук БССР выбраў Вечара членам-карэспандэнтам АН БССР па спецыяльнасці "біяхімія раслін", а ў 1966 годзе – акадэмікам АН БССР.
Вечар меў вялікі аўтарытэт у навуковым асяроддзі, сфарміраваў ўласную навуковую школу.
Падчас працы ў Акадэміі навук Аляксандр Сцяпанавіч быў старшынёй савета Беларускага біяхімічнага таварыства, намеснікам старшыні савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР, членам вучоных саветаў шэрагу інстытутаў, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Весці АН БССР", членам рэдакцыйнага савета БелСЭ.
Вечар з'яўляецца аўтарам звыш 420 навуковых прац, у тым ліку шасці манаграфій, яму належаць каля 20 аўтарскіх пасведчанняў, амаль усе навуковыя даследвання вучонага мелі практычнае значэнне.
Актыўны па сваёй натуры, Алесь Вечар арганічна спалучаў даследчую працу з працай выкладчыка і на працягу 1963–1971 гадоў з'яўляўся прафесарам кафедры фізіялогіі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Плённая навукова-даследчая, педагагічная і грамадская дзейнасць Вечара атрымала высокую адзнаку. У 1975 годзе яму далі званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі. Ён узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
І хоць галоўным напрамкам яго жыцця заўсёды была навука, Вечар ніколі не забываўся на паэзію. Працуючы ў сонечным Краснадары Вечар сніў родную Беларусь, яе азёры, палі і лясы, а ў думках нараджаліся вершы.
У 1960–1970-х гадах на старонках газет і часопісаў часта можна было ўбачыць яго паэтычныя нізкі. У 1977 годзе выйшла з друку кніжка вершаў паэта "Зварот да слова", а ў 1978 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
У адным з інтэрв'ю Алесь Вечар адзначаў, што навука і паэзія – формы пазнання свету. Пры навуковым даследаванні ўсё вымяраецца і ўзважваецца, а палёт паэтычнай думкі бязмежны, часам здаралася так, што літаратурныя асацыяцыі прыводзілі вучонага да навуковай гіпотэзы.
Па успамінах сучаснікаў Вечара, ён быў неардынарным чалавекам, у якім арганічна спалучаліся шырокая эрудыцыя, талент даследчыка з высокай культурай, дэмакратычнасцю і карэктнасцю, дабратой і інтэлігентнасцю. Да гэтага яшчэ трэба дадаць яго адданасць сваёй радзіме Беларусі.
Аляксандр Сцяпанавіч Вечар пайшоў з жыцця 4 мая 1985 года неўзабаве пасля святкавання свайго 80-гадовага юбілею. Пахаваны на Усходніх могілках.
Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
Асабісты архіў вучонага і паэта зберагаецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.