"Мастакі Перамогі". У МЗС адкрылася выстава прысвечаная Янке Купале

Источник материала:  
05.03.2015 15:14 — Новости Культуры
4 сакавіка ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адкрылася выстава жывапісу і графікі беларускіх мастакоў "Янка Купала: Зову Вас я на Победу…" з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Экспазіцыя – працяг цыкла выставаў "Мастакі Перамогі".




У назве выкарастаны вядомыя радкі верша паэта "Беларускія партызаны", які быў напісаны ў 1941 годзе. На выставе прадстаўлены працы мастакоў розных пакаленняў, прадстаўнікоў розных мастацкіх школ і тэхнік, якія праз асэнсаванне трагедыі вайны імкнуцца да міра і якіх натхняў лёс паэта ў ваенныя часы, яго творы, думкі і імкненні.




З прывітальным словам выступіла намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына: "Значная частка творчасці Янкі Купалы прасякнута тэмай вайны. Янка Купала вельмі глыбока ўсведамляў трагедыю вайны. Мне падаецца вельмі слушным у сценах МЗС нагадаць радкі з яго верша "Маладая Беларусь", напісаныя у 1913 годзе зусім з іншай нагоды. "Занiмай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад мiж народамi!" Дзякуючы таму велізарнаму ўнёску беларускага народа ў перамогу, Беларусь у 1945 годзе стала краінай заснавальніцай ААН, і такім чынам спраўдзіліся словы паэта". У сваім выступленні намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства адзначыла, што мэтай выставы стала імкненне паказаць гісторыю вайны праз прызму творчасці выдатнага беларускага паэта.


Зправа налева: намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, мастацтвазнаўца і куратар цыкла выставаў "Мастакі Перамогі" Таццяна Бембель. Фото: Сергей Балай, TUT.BY

"У далёкім 1926 годзе Янка Купала стаяў ля вытокаў стварэння таварыства сяброўства з замежнымі краінамі. Яго жыццё – гэта прыклад сапраўднай дыпламатыі і патрыятызма. Усёй сваёй творчасцю ён падкрэсліваў, што народы павінны жыць у згодзе, і натхняў наш народ на перамогу", - адзначыла дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.












"Такія буйныя фігуры, якой з'яўляўся Янка Купала, заўсёды застаюцца загадкай, колькі б матэрыялаў пра іх ні было. Гэта заўсёды акіян, і ад нас залежыць, што мы зможам вычарпаць з яго. Кожны перыяд бярэ ад Купалы тое, што можа. Таму мы бачым паэта розным у люстэрке кожнага часу. Праходзіць сацыялістычны рэалізм, калі Купала быў канонам, ідэалам свайго часу, і людзі дазваляюць сабе бачыць Купалу супярэчлівым, звяртаюць увагу на трагізм яго лёсу і натуры. На нас адказнасць: што мы здольныя ўбачыць у гэтым чалавеке. Наша выстава – разважанні на гэту тэму", - адзначыла мастацтвазнаўца і куратар цыкла выстаў "Мастакі Перамогі" Таццяна Бембель.

У цырымоніі адкрыцця таксама прынялі ўдзел главы шэрага дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, супрацоўнікі МЗС, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і СМІ.




←"Арт-календарь 2015". Точка в спорах о дате рождения Валентия Ваньковича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика