"Культура пачынаецца з цябе". Як рэагаваць на негатыў беларусу?

Источник материала:  
05.03.2015 15:15 — Новости Культуры
Мір - найважнейшая каштоўнасць. Але карані вайны растуць раней, чым яна пачынаецца, яны растуць у нашых галовах. Як мы рэагуем на хамства або іншы негатыў у паўсядзённым жыцці? Сціпла церпім? Даем здачы? Гэта, вядома, прасцей... А можа, іншы знаходзіць у сабе моц паспрабаваць зразумець "ворага"? Каб супрацьстаяць прычыне хамства, а не следству.


Фото: организаторы проекта "Культура пачынаецца з цябе"

Спакойна выказаць заўвагу з добрай усмешкай ці нават прымірыць незнаёмых людзей. Уменне знаходзіць мір, нягледзячы на разыходжанні - найважнейшае, што мы павінны выхоўваць у нашых дзецях. Але гэта немагчыма, пакуль не навучымся самі. Выхаванне пачынаецца з сябе.



Гэта чацверты ролік праекту "Культура пачынаецца з цябе". Тэмы папярэдніх відэарэклам: экалогія, беларуская мова і абагульняючы іміджавы ролік "Яднай у сабе культуру".

Ролікі плануецца трансляваць на беларускім тэлебачанні.
Праект "Культура пачынаецца з цябе" – ініцыятыва беларускіх студэнтаў, якія аб'ядналіся ў некамерцыйную арганізацыю "Майстэрня сацыяльнага кiно". Мэта праекта – звярнуць увагу беларусаў на адносіны з культурай у прынцыпе і паказаць, якімі маглі б быць у нас адносіны з беларускіай мовай, экалогіяй, культурай выхавання.

←"Мастакі Перамогі". У МЗС адкрылася выстава прысвечаная Янке Купале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика