Пабачыла свет другое выданне рамана Віктара Марціновіча “Мова” — з ілюстрацыямі і новай вокладкай
01.12.2014 15:45
—
Новости Культуры
Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” перавыдала раман Віктара Марціновіча “Мовы”.
Кніга дапоўненая малюнкамі мастачкі Наталлі Гарачай, а надпіс на вокладку па-кітайску ў тэхніцы сіншу зрабіў майстар кітайскай каліграфіі Лі Цзо.
Варта адзначыць, што падрыхтоўка да другога выдання не была звычайнай, бо адбывалася без аўтара, які да канца года будзе знаходзіцца ў Аўстрыі.