Гэта мы. Аўтар "Міколкі-паравоза" і дыпламат. 115-годдзе Міхася Лынькова

Источник материала:  
01.12.2014 15:38 — Новости Культуры
У апошні дзень восені споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. Чалавек гэты памёр ужо амаль 40 гадоў таму, але ён і па сёння жыве ў сваіх творах. Сярод тых, што можна ўзгадаць адразу - знакамітая аповесць "Міколка-паравоз", экранізаваная кінастудыяй "Беларусьфільм".


Міхась Лынькоў. Скрыншот з кінахронікі.

Да 115-годдзя з дня нараджэння Лынькова супрацоўнікі Белдзяржархіва кінафотафонадакументаў падрыхтавалі кіначасопісы. На кадрах шасцідзясятых гадоў можна пабачыць Міхася Лынькова на сустрэчах з чытачамі: дзецьмі і студэнтамі. Ёсць і цікавыя кінакадры, на якіх Міхась Лынькоў паўстае як дыпламат, які ўдзельнічаў ад БССР ў міжнародных канферэнцыях.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (43.67 МБ)
№ 1042 Киначасопіс "Савецкая Беларусь", №19, 1962 г., рэж. Сукманаў, апер. Сукманаў, Бероў, Осіпаў, Пужэвіч, Сакалоў; Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

№ 1335 Кінажурнал "Мастацтва Беларусі", 1962 г., рэж. Дзадзіева, апер. Фрыд; Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

№ 1335 Кінафільм "Народны пісьменнік Міхась Лынькоў", 1966 г., рэж. Ястрэбаў, апер. Іванцоў; Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

←Объявлены результаты национальной театральной премии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика