Арганізатары IFMC у Віцебску прапаноўваюць павялічыць прызавы фонд фестывалю
26.11.2014 15:25
—
Новости Культуры
Прызавы фонд вядомага на ўвесь свет Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC) сёлета склаў 14 тысяч долараў. Аднак на прыз за лепшы дэбют скінуліся сябры журы.
Гран-пры конкурсу, які адбываецца ў межах фестывалю, заваяваў японскі дуэт Аякі Хабаты і Катара Іта (Ayaka Habata & Cotara Ito Dance Company). Прэмія ў 5 тысяч долараў акурат пакрые дарогу танцоўшчыкам, бо па ўмовах конкурсу ўдзельнікі прыязджаюць у Віцебск за свой кошт.
Відэа: Алег Клімовіч, "Віцьбічы"
"Ашчаджаем кожную капейку, - тлумачыць ініцыятар фестывалю Марына Раманоўская. - Прыляцець з Уфы, прыляцець з Кемерава, прыляцець з Токіа - усе удзельнікі ляцяць за свой кошт. Натуральна, калі б мы маглі аплачваць дарогу, істотна б павялічылі нашу геаграфію. Пра гэта марыць, натуральна, вар'яцтва, бо гэта будуць вельмі вялікія грошы. Але хаця б павялічыць прэміяльны фонд, безумоўна, варта".
Прызавы фонд сёлетняга конкурсу ў Віцебску склаў 14 тысяч долараў. Аднак фіналісты апынуліся настолькі моцнымі, што журы давялося дзяліць другую і трэцюю прэміі сярод шасці калектываў. У выніку замест тысячы лаўрэаты трэцяй прэміі атрымалі… па 330 долараў.
"Я была, калі шчыра, праціўнікам таго, каб настолькі драбілі прэміі, бо яны і так не вельмі вялікія, - працягвае Марына Раманоўская. - Але балы ўдзельнікаў супалі нават матэматычна. І ніводзін сябра журы не мог саступіць, бо кожнаму падабалася пэўная праца. Таму ў выніку вырашылі: ну што грошы? Ну, касцюм пашыюць. А званне, тым больш на міжнародным конкурсе, сапраўды істотнае для калектыву. Таму, раз такія годныя працы, то вырашылі іх усіх узнагародзіць".
Аб тым, што грошы - не галоўнае на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, кажа і Валянцін Ісакоў з Гомеля. Менавіта праца "Спектр" яго праекта "Х-перыменты" прымусіла журы вывернуць кішэні і зацвердзіць сваю ўласную грашовую прэмію - "За лепшы дэбют".
"У маім канверце было грошай нават больш, чым атрымалі лаўрэаты другой прэміі! - смяецца Валянцін. - Але асноўная частка ўдзельнікаў не думае, як выйграць на гэтым конкурсе "бабла". Калі з 46 прац заўважаюць тваю (а гэтыя людзі за месяц глядзяць па 200 такіх прац) і кажуць, што ты не такі, як усе, у цябе ёсць свой стыль і почырк, развівайся і нікога не бойся - вось гэта самае важнае! Калі б усе харэографы ў краіне рабілі ўсё толькі за грошы, то ў нас даўно не было б харэографаў!"
Бюджэт IFMC-2014 склаў амаль 2 мільярды рублёў. Частку з іх выдзяляе дзяржава, другая частка складаецца з грошай спонсараў і ўласных грошай фэсту, якія з'яўляюцца за кошт платнай акрэдытацыі, платных майстар-класаў, продажу квіткоў на спектаклі і рэкламы спонсараў.
Вялікія выдаткі фэсту прыпадаюць на ганарары зоркам, якія выступаюць у якасці гасцей. А вось дарогу ім арганізатары могуць і не аплачваць, бо замежныя калектывы самі знаходзяць сродкі.
"Сёлета да нас прыляцелі з Філадэльфіі 12 амерыканцаў. Цягам года з паловай мы былі з імі ў кантакце, і яны знайшлі грант на пералёт. То бок мы выдаткавалі грошы толькі на іх пражыванне і ганарар. З "Балетам Яўгена Панфілава" ў нашага фестывалю даўняе сяброўства. Мэрыя горада Перм у сваіх планах на год загадзя ўлічвае выдаткі на паездку калектыву ў Віцебск, што кажа пра прэстыж фестывалю", - кажа Марына Раманоўская.
Віцебскі фестываль узнік у 1987 годзе і стаў першым і буйнейшым форумам сучаснай харэаграфіі на тэрыторыі былога СССР. На жаль, гэты віцебскі інтэлектуальны і стыльны харэаграфічны фэст не так ангажаваны і вядомы ў Беларусі, як яго забранзавелы сусед - "Славянскі базар". Але зраўняць памер Гран-пры конкурсаў, то бок, павялічыць "танцавальныя" 5 тысяч да 20-ці "славянабазарскіх" усё ж варта. Каб за грошы можна было не толькі пакрыць дарожныя выдаткі, але і стварыць новы спектакль.
XXVII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі праходзіў у Віцебску з 19 па 23 лістапада. У конкурсе ўдзельнічалі 33 калектывы, якія прыехалі з Украіны, Японіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Расіі, Арменіі і розных куткоў Беларусі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.