Выстава ў трамваі, арт-групы 80-х і AKOMODACJA: адкрыцці тыдня на Месяцы фатаграфіі
27.10.2014 12:42
—
Новости Культуры
Месяц фатаграфіі праяцягвае цікавыя адкрыцці: творчасць арт-групы канца 80-х "Беларускі клімат", рэканструкцыя легендарнай выставы ў трамваі і пражыванне рэчаіснасці ў польскай фатаграфіі - на гэтым тыдні ў беларскай сталіцы.
Незвычайная выстава ў трамваі адкрыецца ў Мінску 28 кастрычніка – праект "МЫ" Сяргея і Дзмітрыя Брушко можна будзе паглядзець літаральна на хаду.
Выстава будзе праходзіць пройдзе ў гарадскім трамваі №1 на працягу тыдня.

Расклад руху трамвая (вагон №118): 6.14 - 10.13 і 15.11 - 19.25.
Фатаграфii выставы "МЫ" – гэта аповяд двух фатографаў, бацькі і сына, пра сваю краіну. Здымкі стужкавай эпохі 1980-1990-х гадоў Сяргея Брушко размесцяцца побач з лічбавымі каляровымі фатаграфіямі Дзмітрыя Брушко. Яны дэманструюць розніцу не толькі ў пакаленнях, але і ў тэхналогіях, і ў тэмпе жыцця. Часта для таго, каб убачыць розніцу паміж мінулым і цяперашнім, неабходна візуальна супаставіць дзве карцінкі: тады і цяпер. Выстава – гэта погляд двух пакаленняў на беларускую штодзённасць.
Прадстаўленыя на выставе ў трамваі фатаграфіі, часам наіўныя, часам не пазбаўленыя аўтарскага сарказму, у агульным і цэлым, уяўляюць сабой замалёўкі паўсядзённага жыцця горада, вёскі – пранiзаныя любоўю і болем аўтараў за родныя мясціны. Выстава імкнецца "выцягнуць" пасажыра з патоку яго ўласнай, магчыма нават неасэнсаванай, штодзённасці і прапануе зазірнуць у "фатаграфічнае люстэрка", убачыць там сваіх суайчыннікаў, суседзяў, сяброў, а, можа быць, і самога сябе.
Такім чынам Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр сучасных мастацтваў імкнуцца адрадзіць традыцыю трамвайных выставак, распаўсюджаную ў Мінску напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х гадоў.
Такім чынам Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр сучасных мастацтваў імкнуцца адрадзіць традыцыю трамвайных выставак, распаўсюджаную ў Мінску напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х гадоў.
Аўтары i арганiзатары выказваюць глыбокую падзяку ГП "Мінсктранс" у асобе генеральнага дырэктара Лявонція Папянка і загадчыка рэкламнага аддзела Алены Максiмовіч, а таксама філіялу прадпрыемства "Трамвайны парк" у асобе кіраўніка Алега Сінькевіча і намесніка дырэктара па перавозках Алы Пянюшкiнай за садзейнічанне ў магчымасцi стварэння выставы.
28 кастрычнiка а 17 гадзiне ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адчыняецца выстава AKOMODACJA. Гэта працы студэнтаў і аспірантаў Майстэрні фатаграфічнага апавядання Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве. Куратар выставы – доктар, прафесар Прот Ярнушкевіч.
У агульным разуменні акамадацыя (пражыванне) – гэта здольнасць адаптаваць дадзены ўклад (ці самога сябе) да ўмоў навакольнага асяроддзя.
Як кажа Прот Ярнушкевiч, пад пражываннем у фатаграфіі ён разумее мастацкі вынік рэакцыі творцы на знаходжанне ў новай прасторы. Істотнай становіцца спроба апісання, указання эмоцыі, якая ў спалучэнні з рэфлексіяй і ўважлівым назіраннем робіць магчымым уваход творцы ў адносіны з абранай тэмай.
"Рухаючыся ў новай прасторы, творца мусіць карыстацца сваімі, вывучанымі спосабамі разумення вартасцей, рытму ці святла. Мерае і закранае свет, правярае яго ўплыў на самім сабе і ўзнікаючых эмоцыях, якімі, пасля пераносу іх на вобраз, імкнецца падзяліцца з гледачамі. Інструментам дакументавання дадзенага працэсу (пражывання) становіцца фотаапарат, а фотаздымак, які ствараецца ў гэтым працэсе, з’яўляецца яго пацверджаннем.

Фатаграфія становіцца з кожным фотаздымкам новай версіяй прасторы, да якой заакамадаваўся творца, а дакладней, які яе заакамадаваў да свайго мыслення пра парадак свету. Стварэнне сітуацыі, калі, канфрантуючы з новымі абставінамі, мы звяртаемся да свайго ўласнага вопыту і эмоцый. Гэтым самым дапасоўваем створанае бачанне свету да схем нашай сфарміраванай сістэмы разумення рэчаіснасці".
Вока таксама мусіць пастаянна пражываць, прыстасоўвацца да пануючых у яго атачэнні ўмоў. Праз святло яно аб’ядноўваецца з прасторай, падобна як творца, які, фатаграфуючы, мусіць "адчуваць" прастору, абставіны і пераносіць свае эмоцыі на вобраз. Такім чынам паўстае спалучэнне стану духу, разважанняў, вопыту і тэхнікі стварэння вобразу, якімі мастак дзеліцца з гледачамі".
Выстава працуе да 8 лiстапада.
29 кастрычніка а 17-ай гадзіне ў Музее сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца прэс-адкрыццё праекта "Беларускі клімат".
Праект "Беларускі клімат" праз мультымедыйную інсталяцыю (фота, відэа) рэпрадуцыруе ў прасторы музея зрэзы/слаі горада. Праз вылучэнне сярод гамагеннай паверхні мегаполіса сюжэты чалавечых лёсаў, дэкарацыі і тэатральныя мізансцэны штодзённасці.
Тут у фатаграфіі няма мінулага і будучыні, гэта медыа адлюстроўвае сапраўдны момант, квазірэальнасць: гарадскі трафік, твары ў метро, двайнікі-манекены, рытмы и штрых-коды падземкі – выявы, якія накладваюцца адна на адну і ў выніку ствараюць мізансцэну для дзейства. Фатаграфія становіцца інструментам засваення штодзённасці праз фіксацыю горада, яго рытмаў, вытворчасць наратываў і персаналізацыяй – адлюстраваннем зрэза нашай агульнай рэальнасці.

Менавіта фармат экспазіцыі стане вырашальным ва ўспрыманні і трактоўцы намеру і паслання мастакоў. У музейнай просторы будзе прадстаўлена больш за шэсць аўтарскіх праектаў групы адначасова. Выстава працягнецца да 8 лістапада.
Арт-група "Беларускі клімат" была створана 28 лістапада 1987 года. Доўгі час удзельнікі групы сцвярджалі фармуліроўку "фота-рок асацыяцыя". Група займалася "хаатычнай творчасцю": рэалізоўвала праекты ў розных кірунках візуальных і прасторавых мастацтваў – фатаграфія, жывапіс, графіка, інсталяцыя, "вуснае кіно" (вынаходніцтва групы), тэатр, хэпенінг, перформанс, канцэптуальнае мастацтва, музыка і паблік арт. Беларускі клімат – гэта ідэя сумясціць/зрушыць атракцыённасць і інтэрактыўнасць падачы са зместам.