Летапіс жыцця салдата, які схаваны ў… кішэнях

Источник материала:  
Вялікі беларуска-шведскі праект тэрмінам у год пабывае ў буйнейшых гарадах нашай краіны. Дарэчы, выстава з поспехам распачала экспанаванне ў Гродне з красавіка. А з сярэдзіны ліпеня да верасня яе можна пабачыць у сталіцы, пазней яна паедзе ў Гомель, Магілёў і Брэст.

Міжнародны праект «Рэчы паміж жыццём і смерцю» — гэта тысячы дробных прадметаў, так неабходных для выжывання ў акопах. Іх можна знайсці ў кішэнях воіна. Фотаздымкі родных, лыжкі, музычныя інструменты, лекі, карты для гульні, прылады для галення, вайсковы рыштунак самых розных краін і войнаў ХХ стагоддзя. Гэтыя рэчы сімвалізуюць розніцу паміж жыццём і смерцю, а таксама тое, што і на вайне ёсць будні ў салдата. Таму выстава распавядае пра паўсядзённае жыццё падчас войнаў, носіць апалітычны і гуманістычны характар. Яна прэзентавалася ў Швецыі ў 2010-м, узнагароджана Залатой прэміяй і названа самай эстэтычнай выставай года. Экспазіцыя пабывала ў Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы.

Вера ГНІЛАЗУБ, «СГ»

←Наш «Голос»!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика