Трацілавая пуга перамогі
Гэты верш народнага песняра Беларусі Аркадзя Куляшова многім вядомы яшчэ са школьнай пары. Патрыятычны запал, якім пранізаны твор, зноўку і зноўку вяртае нас да тых далёкіх трывожных дзён і служыць жывым напамінкам аб тым, што забывацца пра тыя вогненныя гады нельга ні пры якіх абставінах. Давайце яшчэ раз прачытаем знаёмыя радкі:
Я хаце абавязаны прапіскаю —
Калыскаю, падвешанай пад столь.
Я маці абавязан кожнай рыскаю,
Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю —
Усім, чым працы абавязан стол.
Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,
Я — матчын гнеў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад — у нару з нары —
Трацілаваю пугай перамогі.
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамітныя шнуры.
Пазбавіўшы ад грознага відовішча
Свет, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварылі ў бамбасховішча,
Мільярд прапісак — у маўклівы прысак,
Мільярд калысак — у мільярд магіл.
І напрыканцы, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў:
Паголены — выбритый
Маркоціцца — грустить
Налік — начет
Кузня — кузница
Зрачыся — отречься
Спалучальны — соединительный
Чарніцы — черника
Хцівасць — жадность
Цурубалка — чурка.