Генадзь Бураўкін: "Усе ведалі, што я "кадр" Пятра Машэрава"

Источник материала:  
31.05.2014 10:19 — Новости Культуры

- Прайшлі чатыры гады і вы з Нью-Ёрка вярнуліся…

- Я рваўся на радзіму, дзе адбываліся важныя падзеі, ішло станаўленне маладой беларускай дзяржавы. Лічыў, што больш патрэбен тут, чым там. У рэшце рэшт мяне паклікалі ў Беларусь. Але тут я атрымаў горкую пілюлю. Мне прапанавалі канкрэтную пасаду, а калі я прыехаў, мне яе не далі. Кончылася тым, што я праз нейкі час зусім адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці і вярнуўся ў журналістыку.

- На якую работу вас клікалі з Нью-Ёрка?

- Тагачасны старшыня Савета міністраў Кебіч клікаў мяне на пасаду міністра культуры. Калі я распавёў Васілю Быкаву пра гэта, ён сказаў: Генадзь, наіўны ты чалавек, цябе не прызначылі не таму, што лічаць цябе недастаткова верным - яны тваёй беларушчыны баяцца, таму ніколі цябе не пусцяць на той узровень, дзе ты зможаш прымаць сур'ёзныя рашэнні. Для мяне беларушчына - святое…

- Калі ўявіць, што Вячаслаў Кебіч і яго ўрад застаўся б пасля 1994-га, то магла б Беларусь страціць незалежнасць?

- Я лічу, што магла б, і верагодней за ўсё страціла б.

- Атрымоўваецца, Лукашэнка дапамог яе захаваць?

- Справа ў тым, што ён хоча быць кіраўніком дзяржавы. А таму ён за тое, каб была дзяржава. А ў Кебіча, відаць, такіх амбіцый не было, і пры адпаведных умовах, мне здаецца, ён гатовы быў бы незалежнасць здаць.

- Чаму вы, Генадзь Мікалаевіч, не атрымалі званне народнага паэта?

- Гэтае пытанне не да мяне. А чаму, скажам, я ўнесены сёння у "чорныя спісы"? Хаця пытанне пра народнага для мяне, прызнаюся шчыра, неабыякавае. Вельмі часта з трыбун і ў друку мяне называюць народным паэтам Беларусі. Калі гэта толькі пачалося, я заўсёды браў слова і казаў: дзякуй, але я не народны паэт. Але міжволі атрымоўвалася быццам я набіваю сабе цану, скарджуся. Таму цяпер я маўчу.

Чаму не атрымаў? Я думаю, у сувязі з тым, што ў тую пару, калі я мог атрымаць званне, прыйшоў рэжым, які мы маем. Аднак мне вельмі прыемна і ўсцешна, што народны паэт Пімен Панчанка ў свой час напісаў ліст з прапановай прысвоіць мне такое званне. Вось гэта для мяне шчасце…
←Сваім людзям трэба і дапамагчы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика