Сваім людзям трэба і дапамагчы
Праз два тыдні будынак напоўняць вясёлыя галасы першых адпачываючых.
— Існуе некаторая праблема з рэалізацыяй пуцёвак, — адзначыла старшыня Докшыцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ядвіга Шульгат. — З сотні на першую змену рэалізавана пакуль што сорак. У тым ліку ўсяго дванаццаць з вёсак раёна: 8 пуцёвак для сваіх дзяцей набылі ААТ «Таргуны», 2 — ААТ «Барсучанка», 2 — ДП «Гняздзілава-Агра».
Кошт пуцёўкі — 2 мільёны 430 тысяч рублёў. Супрацоўнік райкама прафсаюза работнікаў АПК Докшыцкага раёна Валянціна Дабравольская паведала, што мільён 200 тысяч рублёў з гэтай сумы гасіць рэспубліканскі бюджэт, яшчэ мільён — прадпрыемствы і толькі 230 тысяч — бацькі. Але далёка не ўсе сельгаспрадпрыемствы маюць магчымасць унесці кампенсацыю з-за нявыгаднага фінансавага становішча, што і сказваецца адмоўна на рэалізацыі пуцёвак.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Верхнядзвінскага раёна Алена Зуй заявіла, што большасць сельгаспрадпрыемстваў ра- ёна акажа сваім людзям дапамогу на аздараўленне дзяцей у лагерах у памеры кошту поўнай даплаты да пуцёўкі.
Начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраў- лення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортнаму лячэнні насельніцтва Алена Андрэйкава дала наступную інфармацыю:
— У Віцебскай вобласці за лета ва ўсіх лагерах адпачне звыш 46 тысяч дзяцей. Лагеры, па стану на 25 мая, гатовы на 80 працэнтаў. Улічваючы, што змены пачнуцца ў асноўным з 15 чэрвеня, к гэтай даце ўсё будзе гатова на 100 працэнтаў. Бюджэтны кошт пуцёўкі ўстаноўлен для работнікаў АПК. Упершыню ў гэтым годзе за кошт абласнога бюджэту будзе аздараўлівацца два дзясяткі дзяцей з цукровым дыябетам.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»