"Пружанскі палацык" запрашае на фэст "Рэха ДАХу - ІІ"

Источник материала:  
29.05.2014 11:35 — Новости Культуры
30 мая музей-сядзіба "Пружанскі палацык" запрашае ўсiх жадаюцых на Другі фэст эксперыментальнага мастацтва "Рэха ДАХу - ІІ"

У праграме фэста - сучасныя курсы беларускай мовы "Мова нанова", кінапазаз "Апошняя з роду Рэйтанаў" (рэж. А. Ясінская) і урыўкаў з "Тадэвуш Рэйтан - беларускі Дон-Кіхот" (з цыклу "Зваротны адлік", ОНТ), а таксама музыкальная вечарына, на якой выступяць Дзіма СКУ (Баранавічы), Віктар Сямашка (Менск), Раман Яраш (Менск), MASQUI NOIR (Менск), DZIVASIL (Менск).

Падчас фэсту будзе дзейнiчаць выстава жывапісу і графікі, на якой прадэманструюць сваю творчасць Георгій Скрыпнічэнка, Алёна і Петра Шарыпа, Зьміцер Вішнёў, Анатоль Лабкоўскі. Асобна свой графічны праэкт "Род Рэйтанаў. Асобы і падзеі" прадставiць Алесь Родзін. Фота: Алёна Ясінская, Насьця Трусава, Крысьціна Булас, Валянціна Калесьнікава, Алеся Філіпава, Каміла Янушкевіч.

Пачатак у 16.30. Уваход - 5 000 руб.

Тэлефон для даведак: +375333711342 (МТС).
←Ночная жизнь в Червоном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика