Беларускія легенды і паданні для дзяцей проста ў інтэрнэце
02.04.2014
—
Новости Культуры
![](http://www.21.by/pub/news/2014/04/1396428842951616.jpg)
Кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка, аздобленую ілюстрацыямі Аляксея Навіцкага, можна як паглядзець анлайн, так і спампаваць.
Вось адно з паданняў:
Дзяўчына з замчышча
У нашай рэчцы, што цячэ каля старадаўняга замчышча, людзі часта знаходзяць залатыя і срэбраныя грошы. А на вяршыні замчышча ўночы можна ўбачыць таямнічыя белыя і чырвоныя агеньчыкі. Кажуць, гэта дае пра сябе знаць зачараваны скарб.
Аднойчы ўлетку хлопцы прыгналі сюды на начлег коней. Пад раніцу,калі зусім дагарэла вогнішча, да іх невядома скуль падышла прыгожая дзяўчына з грабеньчыкам у руцэ і давай прасіць:
— Расчашыце мяне!..
Але начлежнікі так перапалохаліся, што ўсе да аднаго паўцякалі ад прыгажуні. Бывалыя людзі пасля казалі, што гэта ім, дурням, зачараваны скарб прасіўся ў рукі, але яны адмовіліся ад незлічонага багацця.