Жыхары Віцебска распавялі пра свае здымкі ў фільме "Шагал-Малевіч"

Источник материала:  
02.04.2014 11:12 — Новости Культуры


Гарык Аганджанян, заснавальнік бітлз-клуба "Чердачок":

- Заўсёды марыў мець хаця б нейкі дотык з вялікім кінематографам, таму такую магчымасць паўдзельнічаць у здымках не мог не выкарыстаць. Усімі праўдамі і няпраўдамі патрапіў на здымачную пляцоўку. Канешне, адыграў фактар таго, што я сам такі цёмненькі, і хутчэй за ўсё падыйшоў бы пры адборы на нейкую ролю габрэйскага мужчыны. Удзельнічаў ў некалькіх сцэнах: спачатку быў гараджанінам, потым у сцэне пахавання, госцем на вяселлі Бэлы і Шагала, удзельнічаў у гуляннях, а таксама ў начных сцэнах пажара - ратаваў грамафон з падпаленага дома. Канешне, задавальненне атрымаў вялікае - для мяне гэта было лепшай падзеяй 2012 года.

Агульнае ўражанне ад здымак складалі асобныя цікавыя моманты: як аўтамабіль у адной са сцэн на вуліцы Суворава каціўся ўніз сам, а назад мы яго разам цягнулі ўверх па вуліцы, было ці не з дзесяць дубляў, вось гэта было вельмі цяжка, але і весела; вельмі яскравымі для мяне былі сцэны парада, калі мы беглі па Суворава, а побач вершнікі ў будзёнаўках. Канешне, нерэальна ўсё неяк было! Калі цэлы дзень знаходзішся сярод людзей у такой абстаноўцы, пераносішся на сто год таму, нават паводзіць сябе пачынаеш па-новаму. Зусім іншым чалавекам становішся.

Быў цікавы момант, калі ў сцэне вяселля Бэлы і Шагала браў удзел сапраўдны бацька акцёркі, якая іграла Бэлу. У гэты час адбывалася нейкая бізнэс-канферэнцыя ў Маскве сярод не самых апошніх людзей. Ён і сказаў: "Мне там трэба быць, а я тут лухтой займаюся! Але я шчаслівы менавіта тут!".

Увогуле, фільмы Міты мне заўсёды падабаліся, люблю гэтага рэжысёра. Я думаю, што і гэты фільм будзе са сваёй унутранай чароўнай атмасферай, што Міта ўмее заўсёды. Такі напаўказачны, напаўфантастычны фільм, каторы зробіць вялікае ўражанне на ўсіх.

***
Фільм будзе паказаны ў Віцебску некалькі разоў, у тым ліку ў рамках "Славянскага базару". Нам застаецца толькі ўзгадваць і шкадаваць запушчаны і знесены ўладамі бутафорскі кавалак горада, дзе здымалася частка эпізодаў. А яшчэ смела ісці ў касы віцебскіх кінатэатраў па квіток, каб ацаніць першы мастацкі фільм пра нашага земляка з удзелам нашых землякоў.

←Беларускія легенды і паданні для дзяцей проста ў інтэрнэце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика