Дыктоўка ад Вайцюшкевіча, ён запісаў свой варыянт “Магутнага Божа”

Источник материала:  
25.03.2014 18:34 — Новости Культуры

Сваю новую песню Зміцер Вайцюшкевіч запісаў два дні таму. Упершыню ён запрэзентаваў яе ў Варшаве на выступе, прысвечаным Дню Волі. Па новай традыцыі да гэтага свята прымяркоўваецца агульнанацыянальная дыктоўка.

Дыктоўка ад Вайцюшкевіча, ён запісаў свой варыянт “Магутнага Божа”Традыцыю гэтую запачаткавала дыктоўка, праведзеная да 90-х угодкаў БНР у 2008-м годзе. Сёлета прапануецца пісаць дыктоўку па тэксьце нацыянальнага гімну беларусаў «Магутны Божа».

“У мяне гэта было спантанна. Калі атрымаў інфармацыю, што плануецца агульнанацыянальная дыктоўка 25-га сакавіка па тэксту “Магутны Божа”, то мне падалося лагічным зрабіць сваю версію гэтага твора. Яна лірычна-песенная, не такая ўжо сумная, з добрымі інструментамі, кларнетам, габоем. Адзінае, не хапіла грошай на сімфанічны аркестар”, — распавёў Вайцюшкевіч.

Па словах музыканта, ён кожны год прымае ўдзел у святкаванні Дня Волі. “У нашай краіне мала людзей нават ведаюць пра такое свята. Таму і імкнуся пашыраць гэтую інфармацыйную прастору”, — гаворыць ён. 

Канцэрт y Варшавеадбыўся ў вельмі камеральнай атмасферы. А каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які нядаўна пайшоў з жыцця, музыка выканаў песні на вершы паэта.



←Дни итальянской моды пройдут в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика