Вілейскі касцёл прадстаўлены ў тэхніцы мазаікі

Источник материала:  

карціна Аляксандра Зубрыцкага

У выставачнай зале імя Сілівановіча 25 лютага распачалася выстава карцін Аляксандра Зубрыцкага.

На ёй прадстаўлена 28 карцін, выкананых у тэхніцы мазаікі. На іх творца ўвекавечыў гістарычныя мясціны Беларусі, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.  У тым ліку пяць прац звязаны з Вілейшчынай. Гэта выявы вілейскага касцёла, помніка паўстанцам 1863 года і іншыя творы.

Аляксандр Зубрыцкі – мастак-аматар, зараз жыве ў Мінску. Але ў маладосці ён тры гады працаваў афтальмолагам у вілейскай бальніцы. 

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота з сайта vilmuseum.by

←«Лiхтарт» собрал лучшие образцы одомашненного света

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика