У Мінску з'явіцца помнік кампазітару Станіславу Манюшку
05.02.2014 12:19
—
Новости Культуры
Помнік будзе пастаўлены насупраць Мінскай ратушы. У скульптурнай кампазіцыі Манюшка будзе сядзець разам з пісьменнікам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Аўтар помніка - скульптар Сяргей Гумілеўскі. Пра гэта паведамляе актывіст Дзяніс Салаш, які атрымаў афіцыйны адказ з Мінгарвыканкама на свой запыт.
Жыццё Станіслава Манюшкі шчыльна звязанае з Мінскам: ён жыў на цяперашняй вуліцы Энгельса, прэм'ера яго оперы "Ідылія" ("Сялянка") адбылася ў Мінску ў 1852 годзе.