Вяртанне ў дзяцінства

Источник материала:  

Гродзенскі тэатр лялек запрашае жыхароў горада на «баль для дарослых» на стары Новы год.

— Ідэя правесці яго ўзнікла ўпершыню, — паведаміла літаратурны рэдактар Гродзенскага абласнога тэатра лялек Ганна Фартальнава. — Нам захацелася, каб дарослыя гродзенцы і госці горада змаглі акунуцца ў атмасферу дзіцячага свята, зноў адчуць сябе маленькімі.

Дарослых «дзяцей» будуць пускаць на ранішнік у карнавальных касцюмах і добра падрыхтава-ных — з вершамі і песнямі для Дзеда Мароза і Снягуркі. Акрамя іх, гасцей сустрэнуць у тэатры Капітан Джэк Верабей, пірат Джон Сільвер і Мумія. Артысты тэатра правядуць конкурс навагодніх касцюмаў, а яго пераможца атрымае запрашэнне на спектакль трупы «Пікавая дама». Карагоды вакол ёлкі, конкурсы і гульні — усе гэтыя традыцыйныя элементы ранішніка таксама ў праграме мерапрыемства.

Госці незвычайнага свята па-глядзяць таксама спектакль «Таямніца Снежнай каралевы» ў дарослай інтэрпрэтацыі. У фае тэатра будзе гучаць жывая музыка ў выкананні ансамбля акцёраў тэатра «No band». Роўна апоўначы гасцям разнясуць шампанскае і прапануюць загадаць жаданне.

←У Мінску адкрыюцца курсы "Мова нанова". Чакаюць нават тых, хто пакуль не можа звязаць двух словаў па-беларуску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика