Мінкульт гатовы прызнаць каштоўнасцю толькі арыгінал палотнішча бел-чырвона-белага сцяга

Источник материала:  
30.12.2013 16:00 — Новости Культуры

Актывісты звярнуліся ў Мінкульт з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такі статус мае, напрыклад, герб "Пагоня". Па кансультацыю чыноўнікі Мінкульту звярнуліся ў Нацыянальную акадэмію навук.



У выніковым адказе за подпісам намесніка міністра Аляксандра Яцко адзначаецца, што "гістарычныя звесткі аб характары і ўплыве на гістарычнае і сацыяльна-палітычнае развіццё" Беларусі сцяга Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1991-1995 гады, носяць супярэчлівы характар, і на сённяшні дзень адсутнічаюць важкія падставы для магчымасці надання гісторыка-культурнай каштоўнасці прапанаванаму аб'екту".

Разам з тым чыноўнік пагаджаецца, што статус гісторыка-культурнай каштоўнасці можа атрымаць канкрэтнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга, якое выкарыстоўвалася ў 1991-1995 гадах. Гэтая прапанова будзе разглядацца на паседжанні Навукова-метадычнай рады Мінкульту ў студзені 2014 года.

Нагадаем, што сцяг быў зменены на рэферэндуме ў траўні 1995 года. Замена бел-чырвона-белага сцяга на Адміністрацыі прэзідэнта адбылася да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў рэферэндума. Увесь свет абышлі кадры, на якіх тагачасны кіраўнік Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Іван Ціцянкоў раздзірае палотнішча дзяржаўнага сцяга на сувеніры.

←Белорусский писатель и переводчик нашел в сказках братьев Гримм абсурд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика